РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
III
350
9.Х.1985 г.

 
Сьляза чаканьня, зорка-зараніца,
Апошняе надзеі не суроч!
Я ўся цяпер прыліпла да бальніцы
I, як дзяжурны ўрач, ня зводжу воч.
 
Сыночак мой, бясцэнны мой, радзімы!
Якія суткі ўжо ня сплю, ня ем,
Але заводжу звонкі твой будзільнік.
Ты слухаеш? Ён звоніць роўна ў сем.
 
Шуміць асеньні вецер верасовы,
Скупы праменьчык сэрца саграе.
Я праціраю столік твой пісьмовы,
Пераглядаю сшытачкі твае.
 
Адно, калі праходжу міма школы,
Дзе сэрца раніць ранішні званок,
Шапчу адны, адны і тыя ж словы:
«Ты будзеш жыць! Ты выжывеш, сынок!»

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.