РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
VIII
350
14.Х.1985 г.

 
Шукаю я ў прасторнай хаце мейсца.
Каго вініць і ушчуваць каго?
Сыночак, сёньня застаецца месяц
Да нараджэньня сьветлага твайго.
 
Бяду маю сябры са мной разьдзеляць,
I блісьне зоркай каліўца давер.
Цяжкі дзянёк, гавораць, – панядзелак.
Ды дзень твайго зьяўленьня – у чацьвер.
 
Шукаючы любога паратунку,
Заглушваючы несьціханы боль,
Я сьветла накрухмальваю кашульку,
Каб выглядаў у ёй, нібы кароль.
 
Маё адно-адзінае багацьце –
Твой крохкі і ласкавы галасок.
Чакаю, сынку, сьвята ў нашай хаце.
Яно павінна быць у нас, сынок!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.