|
350 17.Х.1985 г.
Глядзець мне на цябе – не надзівіцца Ўсё роўна як на тайну адкрыцьця. Няхай аклятым пылам адкурыцца Усё, што супраць песьні і жыцьця. Чакальны мой, мой дзень вяртальна-сьветлы, Я для цябе пяю да забыцьця I заклікаю людства ўсёй планеты: Паслухайце балючае дзіця! Яно глядзіць у шчасьці і ў дакоры На грозны сьвет у гразкай мітусьні, Зірніце ўсе, як расьцьвітаюць зоры У вачанятах нашай дабрыні! Хіба ня сьвята – сонечныя ружы? Хіба ня радасьць – ціша і спакой? Ды дзесь нацята страшнае аружжа Да тоненькае струначкі зямной. Я пакланюся верасьню і маю, Але зірнуўшы ў будучыя дні – Не для вайны сынка я падымаю, Выпрошваючы ў неба чысьціні. Ня заўтра, людзі, – іменна сягоньня! – Адзінаю надзеяй жывучы, Выходзьце ўсе з узьнятаю паходняй, Каб атамную сьмерць перамагчы.
|
|
|