РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
VI
350
12.Х.1985 г.

 
Маланкі жах і стрэлы перуна
Мне мрояцца штодзённа, штохвілінна.
...I сьніцца мне аклятая вайна,
Пампэі жах, дзе я шукаю сына.
 
У паніцы міністры, каралі,
Канае за краінаю – краіна.
Плыву ў бяздоньні зрушанай зямлі,
Гукаючы ў глухой гарачцы сына.
 
Усё ў крывавым, дымным тумане,
Усё ў вар’яцкай гразкай калатушы.
I магма наплывае на мяне
I залівае вочы мне і вушы.
 
Згубіла ўсё ўсялякую цану,
Трашчыць, гудзе парахавая бочка.
Адно, што рукі тонкія цягну
На слабы ўскрык зьнямоглага сыночка.
 
Як доўга разьвідняе ля вакон,
Кудысь плывуць і столя, і падлога.
Не паўтарайся, зьнікні, страшны сон!
Я ўся дрыжу зь відовішча такога.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.