РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
X
350
15.Х.1985 г.

 
Так аціхаюць восеньскія рэкі,
Але пульсуе іх жывы выток.
Сьляза мая гарушчая, Андрэйка!
Сьвятло маё адзінае, сынок!
 
Мой залаты да кожненькае рыскі,
Мы ўдвух, як на ляшчыне спарышы.
Ты пішаш мне спакойныя запіскі
Збалелым цельцам мудрае душы.
 
Здаецца, абмінула нас навала,
Патроху падымаецца настрой.
Дагэтуль я і сіл сваіх ня знала,
I волі я ня ведала сваёй!
 
Заступнічак харобры, абарона,
Маёй пяшчоты песенны выток!
...Гляджу на крону восеньскага клёна,
Дзе ўчэпіста трапечацца лісток.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.