РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маё адно-адзінае сьвітаньне
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
X
XI
VII
350
1З.Х.1985 г.

 
270
Няхай мой сын мяне перажыве!

 
 
Данута Бічэль-Загнетава

 
 

 
Маё адно-адзінае сьвітаньне,
Мой матылёк на сьветлай мураве,
Я паўтару усьлед, як заклінаньне:
«Няхай мой сын мяне перажыве!»
 
О лёс, па гострых дзідах і каменьнях
Вядзі мяне да самага грудка,
Але прашу цябе я на каленях:
Аберажы сьвітаньніка-сынка!
 
Ссудзі мяне на муку і бяссоньне,
Тапчы мяне ў калючым бур’яне,
Што хочаш, лёс, бяры ў мяне сягоньня!..
Хай толькі сын перажыве мяне!
 
Дай ручанькам яго кусочак хлеба,
Нагам – сьцяжыну ў роснай мураве.
Ці ж многа я прашу ў зямлі і неба?
Няхай мой сын мяне перажыве!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.