РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сьвятлана Алексіевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарнобыльская малітва
Гістарычная даведка
Самотны чалавечы голас
Інтэрв'ю аўтара з самім сабой аб прапушчанай гісторыі
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. ЗЯМЛЯ МЁРТВЫХ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. ВЯНЕЦ ТВАРЭННЯ
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. ЗАХАПЛЕННЕ ЖУРБОЮ
Самотны чалавечы голас
Маналог пра тое, навошта людзі ўспамінаюць
Маналог пра тое, што можна пагаварыць і з жывымі, і з мёртвымі
Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах
Маналог адной вёскі пра тое, як клічуць душы з неба, каб з імі паплакаць і паабедаць
Маналог пра тое, што знойдзеш чарвяка-дажджавіка, і курыца радуецца
Маналог пра песню без слоў
Тры маналогі пра даўні страх
Маналог пра тое, што толькі ў злосці чалавек хітры, і які ён адкрыты і даступны ў простых словах любові
Салдацкі хор
Маналог пра старыя прароцтвы
Маналог пра месяцавы пейзаж
Маналог сведкі, у якога балеў зуб, калі ён бачыў, як упаў Хрыстос і пачаў крычаць
Тры маналогі пра "тло хадзячае" і "зямлю гаворачую"
Маналог пра тое, што мы не ўмеем жыць без Чэхава і Талстога
Маналог пра тое, што святы Францыск прапаведваў птушкам
Маналог без назвы – крык...
Маналог на два галасы – мужчынскі і жаночы
Маналог пра тое, як штосьці зусім невядомае ўпаўзае, улазіць у цябе
Маналог пра тугу па ролі і сюжэце
Народны хор
Маналог пра тое, чаго мы не ведалі: смерць можа быць такой прыгожаю
Маналог пра тое, як лёгка стаць зямлёй
Маналог пра сімвалы вялікай краіны
Маналог пра тое, што ўжыцці страшнае адбываецца ціха і натуральна
Маналог пра тое, што рускі чалавек заўсёды хоча ў што-небудзь верыць
Маналог пра фізіку, у якую ўсе мы былі ўлюбёныя
Маналог пра тое, што далей за Калыму, Асвенцім і Халакост
Маналог пра свабоду і мару аб звычайнай смерці
Маналог пра тое, што да звычайнага жыцця трэба нешта дадаць для таго, каб яго зразумець
Маналог пра дзіцятка-калеку, якога ўсё роўна будуць любіць
Маналог пра нямога салдата
Маналог пра вечнае і праклятае: што рабіць і хто вінаваты?
Маналог абаронцы савецкай улады
Маналог пра тое, як два анёлы забралі маленькую Волечку
Маналог пра бязмежную ўладу аднаго чалавека над іншым чалавекам
Маналог пра ахвяраў і жрацоў
Дзіцячы хор
Замест эпілога
МАНАЛОГ ПРА СІМВАЛЫ ВЯЛІКАЙ КРАІНЫ
        
МАНАЛОГ ПРА СІМВАЛЫ ВЯЛІКАЙ КРАІНЫ

        
        "Пад канец мая, недзе праз месяц пасля аварыі, да нас пачалі паступаць на праверку прадукты з трыццацікіламетровай зоны. Інстытут працаваў кругласутачна. Як ваенны У рэспубліцы толькі ў нас на той момант былі прафесіяналы і спецыяльная апаратура. Прывозілі вантробы хатняй і дзікай жывёлы. Праверылі малако. Пасля першых проб стала ясна, што да нас паступае не мяса, а радыеактыўныя адыходы. Вахтавым метадам у зоне пасвілі статкі. Пастухі прыязджалі і ад'язджалі, даярак прывозілі толькі на даенне. Выконвалі планы малаказаводы. Праверылі. Не малако, а радыеактыўныя адыходы. Сухі малочны парашок і бляшанкі згушчанага і канцэнтраванага малака Рагачоўскага малаказавода мы доўга выкарыстоўвалі на лекцыях як эталонную крыніцу. А ў гэты час іх прадавалі ў магазінах... Калі людзі чыталі на этыкетках, што малако з Рагачова, не бралі яго, яно затаварвалася, потым раптам з'явіліся бляшанкі без этыкетак. Мяркую, прычына не ў тым, што не хапала паперы – людзей падманвалі. Падманвала дзяржава.
        Першая паездка ў зону: у лесе фон у пяць-шэсць разоў вышэйшы, чым у полі, на дарозе. Паўсюль высокія дозы. Працуюць трактары... Сяляне капаюць свае гароды... У некалькіх вёсках змералі шчытавідку дарослым і дзецям: у сто, у тысячу разоў вышэй за дапушчальную дозу. Была ў нас у групе жанчына. Радыёлаг. З ёй здарылася істэрыка, калі ўбачыла, што дзеці сядзяць у пяску, гуляюць. Праверылі грудное малако – радыеактыўнае... Працуюць магазіны і, як звычайна, у нас у вёсках, мануфактура і прадукты ў суседстве: касцюмы, сукенкі, а побач каўбаса, маргарын. Ляжаць адкрыта, нават не накрытыя цэлафанам. Бяром каўбасу, яйкі... Робім рэнтгенаўскі здымак: не прадукгы, а радыеактыўныя адыходы...
        Мы пыталіся – што рабіць, як быць? Нам адказвалі: "Праводзьце замеры. Глядзіце тэлевізар". Па тэлевізары Гарбачоў супакойваў: "Прыняты неадкладныя меры"... Я верыў. Інжынер з дваццацігадовым стажам, добра знаёмы з законамі фізікі. Ведаў жа я, што з гэтых мясцін трэба сысці ўсяму жывому. Хоць бы на нейкі час. Але мы добрасумленна праводзілі замеры і глядзелі тэлевізар. Мы прывыклі верыць. Я – з пасляваеннага пакалення, якое вырасла ў гэтай веры. Адкуль вера? Мы перамагаі ў такой страшнай вайне. Перад намі тады ўвесь свет схіляўся. Гэта ж было! У Кардыльерах на скалах было высечана імя – Сталін! Што гэта? Сімвал. Сімвал вялікай краіны.
        Вось адказ на ваша пытанне: чаму мы ведалі і маўчалі? Чаму не выйшлі на плошчу, не крычалі? Мы дакладвалі, складалі тлумачальныя запіскі. А маўчалі і пакорліва падпарадкоўваліся загадам, бо партыйная дысцыпліна, я – камуніст. Не памятаю, каб хто-небудзь з нашых супрацоўнікаў адмовіўся ад камандзіроўкі ў зону. Не з-за страху пакласці партбілет, а з-за веры. Перш за ўсё, вера, што мы жывём прыгожа і справядліва, і чалавек у нас вышэй за ўсё, мера ўсіх рэчаў. Крушэнне гэтай веры пасля для многіх канчалася інфарктам ці самазабойствам. Куляй у сэрца, як у акадэміка Лягасава... Таму што калі траціш веру, застаешся без веры, ты ўжо не ўдзельнік, а саўдзельнік, у цябе няма апраўдання. Я так яго разумею.
        Нейкі знак... На кожнай атамнай станцыі ў былым Саюзе ў сейфе ляжаў план ліквідацыі аварыі. Тыповы план. Сакрэтны. Без такога плана нельга было атрымаць дазвол на пуск станцыі. За шмат гадоў да аварыі яго распрацавалі менавіта на прыкладзе Чарнобыльскай станцыі: што рабіць і як? Хто адказвае? Дзе знаходзіцца? Да самых малых падрабязнасцей... I раптам там, на гэтай станцыі, адбываецца катастрофа... Што гэта – супадзенне? Містыка? Калі б я быў вернікам... Калі хочаш знайсці сэнс, адчуваеш сябе рэлігійным чалавекам. А я – інжынер. Я – чалавек іншай веры. У мяне іншыя сімвалы..."
        
        Марат Піліпавіч Коханаў, былы інжынер Інстытута ядзернай энергетыкі
        Акадэміі навук Беларусі


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.