РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяргей Законьнікаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чорная быль
1. Выбух
2. Зона маўчаньня
3. Чаравічкі
4. Чарнобыльскі воўк
5. Дождж у Хойніках
6. Трэці анёл
7. За калючым дротам
8. Марадзёры
9. Вяртаньне
10. Пераліваньне крыві
11. Страх
12. Віна
13. Палыновая зорка
2. ЗОНА МАЎЧАНЬНЯ
        
2. ЗОНА МАЎЧАНЬНЯ

        
        Агонь, радыяцыя люта зьвярэлі,
        Кіпелі графіт і смала.
        Не грэшнікі, слаўныя хлопцы гарэлі...
        I зона маўчаньня была.
        
        Адлік пачынаўся нязнанае эры
        Змаганьня жыцьця зь небыцьцём.
        I грукаўся, грукаўся кожнаму ў дзьверы
        Чацьвёртага блока разлом.
        
        Скакалі і ў Швэцыі стрэлкі прыбораў,
        Эўропу трывога гняла.
        Зашкальвала ўсё чалавечае гора...
        I зона маўчаньня была.
        
        Пляваўся атрутнаю параю кратэр,
        Злавесныя хмары плылі.
        А людзі ў Нароўлі да майскага сьвята
        Двары, тратуары мялі.
        
        У вёсках гароды рабілі жанчыны,
        Чаромха буяла, цьвіла...
        Кацілі ад Кіева прэч лімузіны...
        I зона маўчаньня была.
        
        Паўзьлі між людзей нечуваныя чуткі,
        I пухла ад іх галава.
        Глядзелі з надзеяй на радыё:
        «Хутка усё растлумачыць Масква».
        
        Ішлі піянеры ў сьвяточных калонах,
        Зьвінела парадная медзь.
        Стаялі ў чаканьні нямым эшалоны:
        «Як грымне, ці зможам пасьпець?..»
        
        А мне і цяпер не хапае азону,
        Не выбрацца з даўкага тхла...
        Яшчэ не было агароджанай зоны,
        А зона маўчаньня – была.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.