РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяргей Законьнікаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чорная быль
1. Выбух
2. Зона маўчаньня
3. Чаравічкі
4. Чарнобыльскі воўк
5. Дождж у Хойніках
6. Трэці анёл
7. За калючым дротам
8. Марадзёры
9. Вяртаньне
10. Пераліваньне крыві
11. Страх
12. Віна
13. Палыновая зорка
3. ЧАРАВІЧКІ
        
3. ЧАРАВІЧКІ

        
        Санаторый пад Менскам у лесе
        Стаў прытулкам палескіх дзяцей...
        У пакоях ні сьмеху, ні песень,
        Моўчкі, пільна глядзяць на гасьцей.
        
        Мы прыехалі невыпадкова,
        Падганяў колы хуткія страх:
        На плячох у дзяўчатак – абновы,
        Ды абутак адтуль – на нагах.
        
        Вочы бліскаюць, нібы чарнічкі.
        Шэпт узьняўся, а потым аціх.
        Выбірайце сабе чаравічкі...»
        «А навошта? Нам добра ў сваіх».
        
        Як пачуў іх адказ, то не здолеў
        Нават вымавіць нешта сьпярша,
        Бо нязнаным, пранізьлівым болем
        Зашчымела, зайшлася душа.
        
        Перапёлачкі Беларусі,
        Не саромцеся, час не такі.
        Вам і ў чорнай, бязьлітаснай скрусе
        Трэба выжыць – чакаюць вякі.
        
        Вам не бегаць па родных дарожках...
        Лёс па іншых шляхах павядзе...
        Як маланкі, імклівыя ножкі
        Не павінны прыбіцца ў хадзе.
        
        Вам з жыцьцём на руках, Божа мілы,
        У такую ісьці далячынь...
        Чаравічкі з чарнобыльскім пылам,
        Перапёлачка, хуценька скінь!..

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.