РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяргей Законьнікаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чорная быль
1. Выбух
2. Зона маўчаньня
3. Чаравічкі
4. Чарнобыльскі воўк
5. Дождж у Хойніках
6. Трэці анёл
7. За калючым дротам
8. Марадзёры
9. Вяртаньне
10. Пераліваньне крыві
11. Страх
12. Віна
13. Палыновая зорка
13. ПАЛЫНОВАЯ ЗОРКА
        
13. ПАЛЫНОВАЯ ЗОРКА

        
        Пад ветрам сівая трава,
        Як дым, наплывае пад ногі...
        Сівее мая галава,
        Не можа пазбыцца трывогі.
        
        Як волі, паветра глыну,
        Ды стане не сьветла, а горка,
        Паўсюль даўкі пах палыну
        I ў небе – расьпятая зорка.
        
        Глядзіць Беларусь на мяне,
        Чарнеюць кругі пад вачыма.
        Народ можа верыць мане,
        Зямлю падмануць немагчыма.
        
        Нібы да грудзей немаўля,
        Да родных пагоркаў тулюся.
        Збалелая маці-зямля,
        Я толькі табе павінюся.
        
        Не хочацца класьціся ў дол,
        Не маючы ў сэрцы надзеі,
        Што ты саўладаеш зь бядой
        I верай нашчадкаў надзеліш,
        
        I змогуць яны гаварыць
        Прыветліва моваю наскай:
        «Дзень добры! Заходзьце, сябры,
        У хату да нас. Калі ласка!»
        
        ...Маўчыць, нібы камень, зямля,
        Палын невядомасьцю свеціць...
        Што будзе, што будзе пасьля? –
        Не скажа ніхто ў гэтым сьвеце.
        
        Ёсьць праўда адна – праўдай жыць,
        Няхай і суровай, і горкай...
        У небе над намі стаіць,
        Як зьніч, палыновая зорка.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.