РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяргей Законьнікаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чорная быль
1. Выбух
2. Зона маўчаньня
3. Чаравічкі
4. Чарнобыльскі воўк
5. Дождж у Хойніках
6. Трэці анёл
7. За калючым дротам
8. Марадзёры
9. Вяртаньне
10. Пераліваньне крыві
11. Страх
12. Віна
13. Палыновая зорка
10. ПЕРАЛІВАНЬНЕ КРЫВІ
        
10. ПЕРАЛІВАНЬНЕ КРЫВІ

        
        На зялёнай клумбе – мак чырвоны,
        А далей – бетонная сьцяна.
        Вось і ўвесь пейзаж, які штодзённа
        Ім відаць з бальнічнага акна.
        
        Хочуць зьліцца зь небам вачаняты,
        Носікі прыціснуты да шкла.
        Чорны сьмерч у белыя палаты
        Вынес іх з далёкага сяла.
        
        Адарваў ад матчынае ласкі,
        Ад любімых гульняў і сяброў.
        Дзеці, нібы скошаныя краскі,
        Вянуць, бо бяда – бялее кроў.
        
        Працэдуры, як закон, без слова,
        Быццам шмат было іх на вяку.
        Падстаўляе пацыент чарговы
        Тоненькую, лёгкую руку.
        
        Ён маўчыць, хоць вусны пабялелі,
        Ён трывае лепей, чым стары.
        Мо таму сьлязой і накіпелі
        Вочы маладзенькай медсястры.
        
        Зь вены кропельку зьнімае ватай
        I руку бінтуе і тугу.
        Каб не ўчулі, шэпча вінавата:
        «Болей не магу я... не магу...»

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.