РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вітаўт Чаропка
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Імя ў летапісе
У пошуках мінулага
Ад аўтара
Рагвалодаў род. Рагвалод, Рагнеда
«Акаянны». Святаполк
Аднаўленне незалежнасці. Брачыслаў Ізяславіч
Вешчая душа. Усяслаў Брачыславіч
Няспраўджаныя надзеі. Глеб Менскі
У часы міжусобіц. Рагвалод-Васіль
За два стагоддзі да Грунвальда. Уладзімір Полацкі
Падманлівая веліч. Міндоўг
Наваградскі князь. Войшалк
З пакалення рускага. Трайдзень
Сны аб Радзіме. Даўмонт
Меч і слава. Давыд Гарадзенскі
РАГВАЛОДАЎ РОД. РАГВАЛОД, РАГНЕДА
РАГВАЛОДАЎ РОД
РАГВАЛОД, РАГНЕДА
Рагнеда і Рагвалод
(? – 1000) (? – 980)
Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. XVI ст.
        
        Рагвалод, Тур, Рагнеда, Ізяслаў – першыя вядомыя нам гістарычныя асобы старажытнай Беларусі. З іх імёнамі беларуская гісторыя перастае быць безасабоваю і ананімнай.
        Доўгім быў шлях нашых продкаў да той вяхі, калі летапісцы занеслі ў аналы дзеі Рагвалода і яго дачкі Рагнеды. З якога стагоддзя пачаўся адлік гэтага шляху? Багатая на падзеі, гераічная і слаўная гісторыя была ў нас і да часоў Рагвалодавых. Ды шкада, што вельмі мала дайшло звестак пра жыццё крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў да іх перасялення на землі сучаснай Беларусі, а таксама пра жыццё легендарных неўраў і волатаў. З «Жыція Дзмітрыя Салунскага» даведваемся мы пра вольналюбівых дрыгавітаў, якія ваявалі ў VII стагоддзі з Візантыяй. Няшмат ведаем і пра гісторыю нашых далёкіх продкаў пазнейшых часоў, іх паходы на Візантыю, барацьбу з варагамі, з кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам. Як міф успрымаецца зараз намі аповяд ісландскай сагі аб вайне палачанаў пад кіраўніцтвам князя Уладзіміра супраць готаў і гунаў Ацілы. А можа, гэта зусім не выдумка аўтара сагі? Міфічным уяўляюцца нам легендарны правадыр радзімічаў Радзім і яго брат Вятка? Колькі герояў нашага далёкага мінулага засталося невядомымі летапісцам, невядомымі нам?
        Рагвалод стаў першым, чыё імя не загінула ў тоўшчы стагоддзяў. Летапіс паказвае яго самастойным валадаром Полацкага княства: «Роговолоду держащю и владеющю и княжащю Полотьскую землю»[1]. Хто ж такі быў Рагвалод? У летапісе сказана, што прыйшоў ён «з-за мора, имяше свою волость в Полотьске»[2]. Нельга пагадзіца з тымі гісторыкамі, якія лічылі ,(і дагэтуль той-сёй лічыць), што Рагвалод быў нарманам, які падначаліў сваёй уладзе Полацк. Адно славянскае імя князя абвяргае іх сцвярджэнні. Яно сустракалася ў чэхаў, дзе, як вядома, нарманаў не было[3]. Славянскім з’яўляецца і імя Рагнеды. Тут назіраем старажытны славянскі звычай (дарэчы, пашыраны і ў старажытнай Германіі) даваць дзецям імя, у якім гучала б для азначэння сваяцтва частка імя бацькоў. Так што імя князёўны вытворчае ад імя Рагвалода[4]. Сімвалічнае значэнне апошняга імя магло ўказваць на тое, што яго носьбіт з’яўляўся «валадаром рогу». У паганстве рог быў сімвалам зямной урадлівасці, багацця (нагадаем пазнейшае пераасэнсаванне рога ў беларускай казцы «З рога ўсяго многа»). Калі ўлічыць гэта, дык імя Рагвалод можна растлумачыць як валадар багацця, багаты і шчодры чалавек. Ну, а ўладар Полацкай зямлі, вядома, не быў жабраком.
        Паведамленне ж, што Рагвалод прыйшоў з-за мора, таксама не можа сведчыць пра нарманскае паходжанне полацкага князя. Трэба валодаць дзіўнай фантазіяй, каб абвяшчаць першых вядомых князёў Русі нарманамі. Як жа так? Гэтыя «нарманы» – Алег і Ігар – у дамовах з грэкамі клянуцца не скандынаўскім Одынам, а Перуном і Велесам. Ну, а скандынаўскія сагі, якія ведалі генеалогію рускіх князёў і ўказвалі на наяўнасць у іх скандынаўскіх дружын, наогул маўчаць аб нарманскім паходжанні князёў. Ды і сама легенда пра запрашэнне ў Ноўгарад Рурыка вельмі падобная на выдумку: яна спатрэбілася летапісцу дзеля ўзвелічэння роду ўладароў Кіеўскай Русі. Летапісец, не разабраўшыся ў паданні пра нейкага Рурыка, які прыйшоў у іншыя краіны «с роды своими» (па-шведску «сине усе») і «вернай дружиной» («тру вар»), прыпісаў яму братоў Сінявуса і Трувара. Што ж датычыцца «прызвання» варагаў, дык куды верагодней, што гэтымі «варагамі» з’явіліся дружыны паморскіх славянаў-ваграў.
        Летапіснае паведамленне аб Рагвалодавым прыходзе з-за мора можна ўспрымаць як паданне, што склаііася ў Полацку аб уласным княжацкім родзе, роўным па знатнасці Рурыкавічам, аб чым сведчыла яго варажскае паходжанне. А можна тлумачыць гэтае паведамленне інакш. Нагадаем, што ў канцы IX стагоддзя Полацк заваявалі кіеўскія князі Аскольд і Дзір, і, верагодна, полацкія князі, ратуючыся ад смерці, уцяклі да паморскіх славянаў або на востраў Ругію ці да нарманаў. Ужо ў сярэдзіне X стагоддзя, скарыстаўшы тое, што Кіеўская Русь ваявала з Іудэя-Хазарыяй, нашчадак князёў-уцекачоў Рагвалод вярнуўся на зямлю бацькоў як законны яе ўладар, на што і ўказвае летапіс: «...имяше свою волость в Полотьске».
        Такім чынам, летапіс паказвае нам Рагвалода як самастойнага валадара Полацкай зямлі.
        Аналогію ўскняжання ў Полацку Рагвалода або ягонага бацькі мы знойдзем у складзенай у IX стагоддзі сазе пра Дзітрыка Бернскага. Паводле сагі, князь вільцінаў (волатаў-люцічаў) Вількін заваяваў Польшчу, Полацк і Смаленск, а пасля і сталіцу рускага конунга Герніта Ноўгарад. Рускі конунг павінен быў плаціць Вількіну даніну, аднак пасля ягонай смерці Герніт скарыў вільцінаў. Ці не пераказ гэта рэальных падзей: ускняжання ў крыўскіх землях люцічскага князя. Ягонае з’яўленне ў Полацку не выпадковае. Люцічы – гэта волаты, якіх народныя паданні называюць ранейшымі жыхарамі старажытнай Беларусі, і ў прыватнасці Полаччыны. Верагодна, крывічы і дрыгавічы ўваходзілі ў волата-
        
А. Ласенка. Уладзімір сватаецца да Рагнеды. 1770 г.
        
        
        
        люцічскі саюз, прынамсі археалагічныя помнікі крывічоў і люцічаў вельмі падобныя. Сага ўказвае, што краіна вільцінаў межавала з Полацкай зямлёй. А ці не Літва гэта, якая раней называлася Лютва або Лютава, а літвіны – лютвінамі? Літвінскія летапісы захоўвалі памяць, што полацкія князі па паходжанню літвіны. Падцвярджае летапісные звесткі і руская быліна пра Дуная, сюжэт якой перадае гісторыю сватання князя Уладзіміра да Рагнеды. Дык вось, паводле быліны, полацкі князь названы каралём Літоўскім.
        Калі зірнуць на мапу рассялення крывічоў, убачым, што яны займалі вялізную прастору ад Верхняга Панямоння да вярхоўя Волгі, а з поўначы на поўдзень – прастору ад Чудскага возера да лініі ўпадзення Свіслачы ў Бярэзіну. Крывічы валодалі вярхоўямі Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі – вузламі галоўных гандлёвых шляхоў Усходняй Еўропы. Склалася сапраўдная крыўская імперыя са сталіцай у Полацку. Летапіс і сцвярджае гэта, гаворачы аб крывічах, «еже жнвут на верх Волгн н на верх Двнны н на верх Днепра, нх же град есть Смоленск н прочнн Полотьскне властн»5. Аднак, калі пры Аскольдзе і Дзіры Полацк быў захоплены іх войскамі, парушылася былое адзінства крыўскіх земляў. Пры Алегу яго ўладу прызналі ізборскія, пскоўскія і смаленскія крывічы. Крыўскае «княжанне» перастала існаваць як самастойнае палітычнае ўтварэнне.
        I вось Рагвалод аднавіў незалежнасць палачанаў. Але гэтым ён не абмежаваў сваёй дзейнасці. У яго на мэце было аб’яднанне ўсіх крыўскіх і дрыгавіцкіх земляў пад уладай Полацка. Полацкі князь ажыццяўляе паход на Палессе. Народнае паданне, запісанае ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя, даносіць да нас некаторыя дэталі гэтага паходу. Рагвалод з вялікім войскам спусціўся на ладдзях па Дняпры да вусця Прыпяці. Тут ён спыніўся, каб загарадзіць шлях кіеўскаму войску, і выслаў уверх па Прыпяці дружыну пад зверхнасцю Тура (ва Усцюжскім летапісе ён названы братам Рагвалода). Падначаліўшы дрыгавіцкія і яцвяжскія землі, Тур заклаў на Прыпяці горад і назваў яго сваім імем – Тураў6. Выгадным было геаграфічнае размяшчэнне Турава: у гэтым месцы ў Прыпяць упадалі буйнейшыя прытокі – Піна, Ясельда, Случ, Гарынь, Убараць, якія звязвалі новы град з басейнамі Нёмана і Заходняга Буга.
        Услед за заваёвай Дрыгавіцкай зямлі Рагвалод пачаў вайну з Ноўгарадам, пэўна, жадаючы вярнуць пскоўскія ды ізборскія землі7.
        Верагодна, і на гэты раз Рагвалод дамогся перамогі. Гэтак у «Хроніцы з летапісцаў старадаўніх» Феадосія Сафановіча Рагвалод названы пскоўскім князем8. Звесткі Сафановіча заслугоўваюць веры, бо ён карыстаўся летапісамі, якія не дайшлі да нашага часу, у прыватнасці Залатаверхім летапісам, які болей поўна збярог тэкст арыгінала Пачатковага Зводу, чым ягоныя рэдакцыі (Іпацьеўская, Хлебнікаўская, Ермалаеўская)9. 3 далучэннем да Полацкага княства Турава і Пскова Рагвалод стаў адным з магутнейшых уладароў ва Усходняй Еўропе. Для аднаўлення адзінства ўсіх крыўскіх земляў заставалася вярнуць з-пад кіеўскай улады Смаленск.
        Тым часам на Русі наспявалі крывавыя падзеі. Пасля гібелі ад печанегаў вялікага князя Святаслава ў Кіеве сеў яго старэйшы сын Яраполк, у Чарнігаве – Алег, а ў Ноўгарадзе – пазашлюбны сын Уладзімір. Увесну 975 года чарнігаўцы забілі сына Яраполкавага ваяводы Свенельда. Ваявода, жадаючы адпомсціць за смерць сына, давёў Яраполку неабходнасць вайны з Алегам і падначалення Чарнігава Кіеву.
        
I. Мядзведзеў. Рагнеда і Уладзімір. Канец XIX ст
        
        Праз два гады Яраполк напаў на Чарнігаўшчыну. Каля Оўруча кіеўскія і чарнігаўскія дружыны сустрэліся урітве. Не вытрымаўшы ўдару кіеўскіх войск, якімі верхаводзіу Свенельд чарнігаўцы разам з Алегам кінуліся ратавацца за гарадскімі сценамі. На мосце цераз роў узніюіа даука: многа вояў сарвалася ўніз і загінула, сярод іх і Алег.
        Гэтыя падзеі ўстрывожылі Уладзіміра і яго дзядзьку даорыню. Было ясна, што рана ці позна Яраполкзахоча расправіцца і з Уладзімірам. I яны не памыліліся: Яраполк не стау цярпець у Ноўгарадзе ўладу зводнага брата. Уладзімір і Дабрыня ўцяклі з горада і два гады збіралі войска. На думку гісторыка I. Забеліна, уцекачы знайшлі прытулак «у славянскіх памаранаў, быць можа, на самым востраве Ругене, у тутэйшых русаў, або ў Шчэціне, ці ўласна ў славянаў у Славоніі бліжэй да вусця Віслы»10. Не губляў дарэмна часу і Яраполк. Ён разбіў печанегаў і абклаў іх данінай. Пад уражаннем гэтай перамогі Візантыя прыслала да кіеўскага князя пасольства і згадзілася выплачваць д^чіну, толькі б трымаць з Руссю мір.
        Здавалася, становішча Яраполка было моцнае і надзейнае: ён расправіўся са сваімі ворагамі, і нішто не абяцала ў бліжэйшы час бяды і небяспекі. Ды вось нечакана ў 980 годзе Уладзімір і Дабрыня са сваімі наймітамі наляцелі на Ноўгарад, прагналі адтуль кіеўскага намесніка і загадалі перадаць Яраполку: «Уладзімір ідзе на цябе. Рыхтуйся біцда з ім»11.
        I Яраполк, і Уладзімір шукалі саюзу з Рагвалодам: у будучай вайне многае вырашалася ад таго, на чыім баку выступіць полацкі князь. Палачане кантралявалі водныя шляхі, што злучалі Ноўгарад і Кіеў, і саюзнік мог без перашкод правесці па іх войскі. Акрамя таго, ён мог атрымаць значную дапамогу ад полацкай дружыны. I вось амаль адначасова з Ноўгарада і з Кіева да Рагвалода прыбываюць сваты, каб .высватаць ягоную дачку – прыгажуню Рагнеду*. Паводле летапісу, Рагвалод спытаўся ў дачкі: «Ці хочаш ісці за Уладзіміра?». Яна ганарліва адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, а хачу за Яраполка12. Хутчэй за ўсё гэты выбар не быў выбарам самой Рагнеды, выбіраў Рагвалод і выбраў Яраполка. Яно і зразумела: Яраполк – законны ўладар Русі**, а хто такі Уладзімір – незаконнанароджаны сын Святаслава ад ключніцы Малушы, які не мае правоў на кіеўскі пасад. I вуснамі Рагнеды Рагвалод ясна мовіў, каго ён падтрымлівае. У гэтым становішчы для Уладзіміра засталося адно выйсце: не марудзіць, не даць саюзнікам аб’яднацца, расправіцца з імі паасобку.
        Атрымаўшы ад Рагнеды адмову, наўгародскі князь вы-
        
        * У «Хроніцы» Ф. Сафановіча Рагнеда названа сястрой Рагвалода. Ф. Сафановіч. «Хроніка з літоішсців стародавніхк С. 69.
        ** Русь – гэта пакуль што Кіеўская зямля. Назвы астатніх земляў залежалі ад таго, якое племя на іх жыло. Паводле тэорыі беларускага гісторыка Вацлава Ластоўскага, назва «Русь» пашырылася на ўсе ўсходнеславянскія землі пасля таго, як Уладзімір Святаславіч Чырвонае Сонейка пасадзіў сваіх сыноў на княжанне ў розных гарадах (Ноўгарадзе, Полацку і г. д.)- Акрамя дынастычнай падасновы назва «Русь» пасля хрышчэння ўсходніх славян мела і рэлігійную падаснову. Гісторыкі адрозніваюць чатыры Русі: Полацкую (Заходнюю), Кіеўскую (Паўднёвую), Наўгародскую (Паўночную) і Растова-Суздальскую (Усходнюю, Залескую). Паняцці «Кіеўская Русь» і «Старажытнаруская дзяржава» не супадаюць і атаясамліваюцца некаторымі гісторыкамі памылкова. У гэтых нарысах мы пад Кіеўскай Руссю маем на ўвазе паўднёвыя землі ўсходніх славян.
        
        ступіў на Полацк. Ён вёў больш чым двухтысячны атрад шведіжіх наймітаў пад зверхнасцю ярла (ваяводы) Фуліера, наўгародскую дружыну, атрады чудзі (эстаў), ізборскіх і пскоўскіх крывічоў. Усё войска складала больш за дзесяць тысячаў вояў13. Летам таго ж года Уладзімірава войска на ладзях з возера Ільмень па Лавоці дабралася да вярхоўя Заходняй Дзвіны і праз валокі перацягнула караблі ў Дзвіну, па якой і падступіла да сцен Полацка . Рагвалод выйшаў насустрач ворагу і быў разбіты. Пасля моцнага штурму Уладзімір захапіў Полацк. I пераможцы далі сабе волю...
        Горад быў разрабаваны і спалены. Палоннага Рагвалода разам з сям’ёй прывялі да Уладзіміра. Не, не высакароднасць, не літасць праявіў будучы хрысціцель Русі. }Корсткая расправа чакала полацкага князя. На ягоных вачах Уладзімір згвалціў Рагнеду, а пасля забіў жонку, двух сыноў і самога Рагвалода. Становіцца не па сабе, калі ўяўляеш гэтую дзікую сцэну. У адно імгненне гінула, ляцела ў бездань забыцця ўсё свядомае Рагвалодавае жыццё, надзеі, мары. У адно імгненне не стала блізкіх і дарагіх яму людзей. За гэта імгненне перажыў ён столькі, што іншаму і за ўсё жыццё не наканавана. Ды лепш ён загінуў бы ў сечы, чым бачыць, як пад рогат заваёўнікаў Уладзімір растаптаў гонар яго дачкі, чуць апошнія ўздыханні сыноў і жонкі.
        Уладзімір задаволіў сваё звярынае жаданне помсты. Рагвалод пераможаны і забіты, ганарлівая Рагнеда абражана. Вось табе «сын рабынЫ Гэта каб не ганарылася, каб ад кожнага яго слова жах адчувала. Ён падараваў ёй жыццё. Толькі што гэта было за жыццё! 3 забойцам родных, нялюбым, якога ўсім сваім сэрцам ненавідзела. Гораснае жыццё! I празвалі яе ў народзе Гарыславай. Яраполк, даведаўшыся аб заваёве Полацка, паслаў на Уладзіміра сваіх ваявод. I куды падзелася Уладзімірава смеласць? У жаху ён ужо гатовы быў уцякаць у Ноўгарад, і толькі Дабрыня ўтрымаў яго. Довад Дабрыні аказаўся пераканаўчым: «Яраполк не любімы ёсць у людзей, бо хрысціянам даў волю вялікую»15. I сапраўды, Яраполк, сам паганец, прыхільна ставіўся да хрысціян, што жылі ў Кіеве. А гэта прыйшлося не даспадобы баярам-паганцам. Яны не без падстаў прадчувалі, што Яраполк падумвае аб хрышчэнні Русі16. Вось тут і нарадзілася ў ваяводы Блуды задума замяніць Яраполка на зацятага паганца Уладзіміра. Блуд са сваімі прыхільнікамі папярэдзілі Дабрыню аб гэтым намеры.
        На рацэ Дручы абодва войскі сустрэліся. Дабрыня задобрывае кіеўскіх ваявод падарункамі, падгаварыўшы іх здрадзіць Яраполку. I Уладзімір «...победнша полкн Ярополка не снлою, не храбростгао, но предательством воевод Ярополчнх»17. Шлях на Кіеў быў свабодны.
        У абозе Уладзіміра ехала ў Кіеў і Рагнеда. Пэўна, той, хто ведаў яе раней, з цяжкасцю пазнаў бы ў гэтай маўклівай жанчыне ранейшую дзяўчыну-прыгажуню. Лёс асуджаў яе на новыя пакуты: дзяліць ложа з чалавекам, якога яна ненавідзела. Што заставалася ёй? У самыя адчайныя хвіліны, калі не хацелася жыць, памятала: яна апошняя ў родзе Рагвалодавічаў, і насуперак прыніжэнням і гору, ёй трэба жыць. Быць можа, начамі, уткнуўшыся тварам у далоні, яна плакала. Беззваротна загінула былое, але не загінула памяць аб ім, нянавісцю да Уладзіміра пякло ёй душу.
        I зноў «не снлою, не храбростню, но предательством» перамог Уладзімір Яраполка. Ён паслаў сваіх людзей да Блуда: «Будзь мне сябрам! Калі заб’ю брата майго, дык буду шанаваць цябе, як бацьку, і ўшану вялікую атрымаеш ад мяне, не я пачаў забіваць братоў, але ён. Я, спалохаўшыся гэтага, выступіў супраць яго»18. Блуд згадзіўся і перадаў паслам: «Буду з табою ў любові і сяброўстве»19. Ён запэўніў Яраполка, што Уладзімір не адважыцца напасці на Кіеў: «Гэта ўсё роўна, як сініца пайшла ваяваць на арла... Чаго нам палохацца і збіраць войска? Дарэмная праца будзе і для цябе, і для ратных людзей»20. I Яраполк паслухаў. А калі да Кіева падышоў Уладзімір, у кіеўскага князя не было дастаткова войска, каб абараніць горад. Яраполк запёрся ў сценах крэпасці на Старакіеўскай гары. Аблога цвержы зацягнулася. Блуд пачаў нагаворваць Яраполку на дружыну: маўляў, воі жадаюць выдаць цябе Уладзіміру, трэба ўцякаць да печанегаў. I на гэты раз Яраполк паслухаўся Блуда і разам з ім уцёк у Родню – памежны горад на рацэ Росі, прытоку Дняпра. Уладзімір без бою авалодаў Кіевам і адразу пагнаўся за братам. Родня былаўзята ў аблогу. У горадзе пачаўся голад. А Блуд нашэптваў Яраполку: «Бачыш, колькі воінаў у брата твайго? Нам іх не перамагчы. Заключай мір з братам сваім». Яраполк пакінуў і Родню. Аднак Блуд раіў: «Пайдзі да брата свайго і кажы яму: «Што ты мне ні дасі, тое я і прыму» . Пазбаўлены волі і веры ў перамогу, Яраполк адправіўся да Уладзіміра і напаткаў смерць ад мячоў ворагаў. А пераможцу дастаўся велікакняжацкі пасад і былая жонка Яраполка, з якою ён і ажаніўся.
        Сын рабыні стаў вялікім князем кіеўскім. Можна было пацешыць самалюбства, зрабіць Рагнеду наложніцай, зноў прынізіць ганарлівую палачанку. Але ўсё-такі Рагнеда была полацкай князёўнай і, ажаніўшыся з ёю, Уладзімір, як яе муж, станавіўся ўспрыемнікам княжацкай улады на Полаччыне, успрыемнікам Рагвалода. Вось чаму не забіў яе, не зрабіў наложніцай, а пакінуў у якасці яшчэ адной жонкі.
        Ішоў час – князь быў заняты дзяржаўнымі справамі: паходы, збор даніны, пашырэнне межаў сваёй дзяржавы. А доля жонкі празаічная і разам з тым вечная і святая – выношваць і песціць новае жыццё. Чатырох сыноў нарадзіла Рагнеда свайму мужу: Ізяслава, будучага вялікага полацкага князя, Яраслава, будучага вялікага князя кіеўскага, Мсціслава, будучага цьмутараканскага князя, пераможцу Хазарскага каганату, Усевалада, будучага заснавальніка Уладзі-
        
Пячатка князя Ізяслава. X ст.
        
        міра-Валынскага. Дала жыццё яна і дзвюм дачкам: Прадславе (яе напаткаў матчын лёс: да яе сватаўся польскі князь Баляслаў, якому адмовілі; калі ж ён захапіў Кіеў, дьж забраў князёўну ў палон) і Дабранезе, будучай жонцы польскага князя Казіміра, маці польскіх князёў Баляслава Храбрага і Уладзіслава I22.
        З усіх сваіх жонак, а ў яго было іх чатыры, Уладзімір аддаваў перавагу Рагнедзе. Не, гэта не каханне. Ці мог кахаць Рагнеду чалавек, які на вачах сваіх слуг згвалціў яе, а пасля забіў яе бацькоў і братоў, чалавек, пра якога летапісец паведамляў: «Н был он ненасытен в блуде, прнводя к себе замужннх женіцнн, н растлял девнц...»?23 Думаецца, не. Відаць, Уладзімір, памятаючы аб сваім паходжанні (сын рабыні), хацеў, каб маці яго дзяцей была прадстаўніцаю знатнай княжацкай сям’і. Тым самым ён жадаў падняць іх прэстыж у вачах баярства і простага люду.
        Міналі гады. Але час не вылечыў былы боль. Памятала Рагнеда пра той жахлівы дзень, па-ранейшаму ненавідзела Уладзіміра. 3 Уладзімірам бачыліся яны рэдка. Не частым госцем быў ён у Лыбедзі, вёсцы каля Кіева, дзе жыла з дзецьмі Рагнеда. Князь прападаў у паходах, а вярнуўшыся ў Кіеў, займаўся дзяржаўнымі справамі ці баляваў са сваёй дружынай, а часцей наведваў наложніц, каб спатоліць ненасытства блуднае. Дыд васьмісот наложніц не хапала яму, тады прыводзілі прыгожых жанчын, якіх упадабала княжацкае вока. Было, што князь згадваў і пра Рагнеду, прыязджаў да яе словам-другім перамовіцца і зірнуць на дзяцей. У час аднаго такога прыезду князь застаўся начаваць у Лыбедзі. Вось тады і вырашыла княгіня адпомсціць мужу за ўвесь той здзек з яе Айчыны, з бацькоў і з яе самой. Калі князь спаў, Рагнеда з кінжалам у руцэ падышла да ягонага ложка, схілілася над ім. Уладзімір раптам прачнуўся і перахапіў Рагнедзіну руку з кінжалам. Ен тут жа ўскочыў. На пытанне, чаму яна хацела яго забіць, Рагнеда адказала: «За тое, што бацьку майго згубіў і зямлю яго паланіў і не любіш ні мяне, ні сваіх дзяцей». На расправу ён аказаўся і цяпер хуткі: загадаў княгіні рыхтавацца да смерці, апрануцца ў шлюбнае. Пасля таго як Уладзімір выйшаў з пакоя паклікаць слуг, Рагнеда дала меч старэйшаму сыну Ізяславу і мовіла: «Калі бацька прыйдзе сюды, скажы яму: «Ты не адзін тут». І^яслаў так і зрабіў. Калі Уладзімір вярнуўся, падняў на яго меч: «Ты не адзін тут». Гэтага князь не чакаў, ён збянтэжана адказаў: «А хто ведаў, што ты тут?». Сынавы словы і жэст выратавалі Рагнеду. На баярскай радзе баяры параілі Уладзіміру: «Ужо не забі яе дзеля дзіцяці гэтага, але аднаві айчыну яе і дай ёй з сынам сваім»24.
        Не з добрай ласкі згадзіўся Уладзімір аднавіць полацкае княства і пасадзіць там князя. Полаччына не скарылася. Тое, што не занатавалі летапісы, захоўвалася ў народнай памяці. Паводле быліны аб Іллі Мурамцу, у часы Уладзіміра на Чарнігаўскую зямлю «наехала» Літва. I легендарны Салавей-разбойнік мог быць рэальнай асобай – правадыром літвіна-крыўскага паўстання супраць заваёўнікаў. Лес, дзе засеў Салавей, названы Крывым, так звычайна называлі мясцовасці, звязаныя з крывічамі, напрыкладДрывы горад, Крывая гара. А імя Салаўя па бацьку Адзіхмант супадае з літвінскімі імёнамі тыпу Ямант, Нарымонт, Пасімонт і г. д. Так што ёсць падставы сцвярджаць, што Полацк працягваў вайну за сваю незалежнасць. Кіеў прызнаў сваё бяссілле перад ім. А цяпер самы час і прымірыцца з Полацкам. Уладзімір пабудаваў горад, які назваў Ізяслаўлем, і адправіў туды Рагнеду са старэйшым сынам. Але чаму з Рагнедай адправіўся Ізяслаў? Мог жа Уладзімір пакінуць яго пры сабе, як пакінуў другіх Рагнедзіных дзяцей.
        У нашай гісторыі шмат таямніц і загадак. I не ўсё таемнае становіцца яўным. Многія тайны паміраюць разам з тымі, хто ведаў іх. Псторык С. Анінскі пісаў: «Спрадвечнай княжацкай дынастыяй, якая спадчынна кіравала Полацкам, былі Рагвалодавічы. Шэраг абставін (своеасаблівасць імён гэтай дынастыі, амаль пастаянная ізаляванасць полацкай палітыкі ад палітычнага жыцця Рурыкавічаў, родавая нянавісць і стогадовая барацьба паміж нашчадкамі Рагвалода і «ўнукамі Яраслава» ў 1021–1129 гадах) дазваляе думаць, што «ўнукі Рагвалода» не належалі да Рурыкавічаў, таму і першы з іх, Ізяслаў, сын Рагнеды, не мог быць сынам Уладзіміра»25. Калі дапусціць верагоднасць гэтага меркавання, дык няўмольна паўстае пытанне: хто бацька Ізяслава? Вернемся ў тыя трагічныя дні, калі Уладзімірава войска штурмавала Полацк. Сваю асуджанасць Рагвалод разумеў: літасці ад Уладзіміра не чакай, знішчыць ён род полацкіх князёў. Адзіная, каму, можа, даруе ён жыццё,– Рагнеда. Такія выпадкі, калі пераможца жаніўся з дачкою пераможанага ім праціўніка, у тыя часы былі не рэдкія. Аб падобных падзеях распавядаюць скандынаўскія сагі. У адной з іх гаворыцца пра сватанне нарвежскага конунга да дачкі другога, якую звалі Асай. Атрымаўшы адмову, ён ідзе вайной, забівае бацьку і брата Асы, а яе бярэ сабе за жонку.
        Значыць, Рагнеда, толькі яна магла адрадзіць лінію полацкіх князёў, не даць загінуць роду, і яе дзеці павінны былі адпомсніць Уладзіміру. Аднак, калі яна народзіць сына ад Уладзіміра, дык той можа застацца «глухім» да смерці Рагвалода. Рагнеда павінна была нарадзіць не ад захопніка і забойцы яе бацькоў. Відаць, нехта з блізкіх да Рагвалода баяраў і быў бацькам Ізяслава. I праўду аб яго нараджэнні Рагнеда адкрыла сыну. Мог не толькі здагадвацца, але і ведаць, што Ізяслаў не яго сын, і Уладзімір. Вось чаму ён пазбавіў Ізяслава ды яго нашчадкаў права сядзець у рускіх гарадах, вярнуўшы яму дзедаву вотчыну – Полацкую зямлю. Было яно так ці не, ужо ніхто не даведаецца.
        Але чаму пасялілася Рагнеда з сынам не ў Полацку, а ў Ізяслаўлі? Відаць, Уладзімір усё ж баяўся свавольнай Рагнеды і вырашыў трымаць яе і бліжэй да Кіева, і далей ад Полацка. Сам горад быў пабудаваны не на крывіцкіх землях, а ў Літве*, што ўскладняла б Рагнедзе збіраць вакол сябе незадаволеных кіеўскай уладай палачанаў. Меў горад важнае вайсковае і гандлёвае значэнне як цэнтр славянскай каланізацыі Літвы. Тут – водападзел паміж басейнамі Дняпра і Нёмана.
        Хоць летапісы і маўчаць, але можна думаць, што, пакуль Ізяслаў не вырас, Рагнеда кіравала Полацкім княствам. Але лёс рыхтаваў княгіні новае выпрабаванне. У 988 годзе Уладзімір з палітычных меркаванняў прымае хрысціянства і жэніцца з сястрою візантыйскага імператара Васіля II, Ганнаю. Давялося адмовіцца ад наложніц і жонак. У Ізяслаўль князь шле Рагнедзе загад: «Зараз, хрысціўшыся, павінен я мець адну жонку, а ты выберы сабе мужа з маіх князёў і баяраў, каго пажадаеш». I на гэты раз Рагнеда аказалася духоўна прыгажэйшай і высакароднейшай за свайго былога мужа. Горда адказала яму: «Царыцай я была, царыцай і застануся, і нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай»26. У гэтых словах – нескароны дух Рагнеды. Вымушаная грубай сілай стаць жонкай нялюбага, абражаная ім, яна захавала свой жаночы гонар, не стала яго рабыняй, не даравала яму ні забойства бацькоў, ні спусташэння Айчыны, ні здзеку з сябе. I зараз не збіралася па-
        
        * Літва – гістарычная вобласць старажытнай Беларусі. Знаходзілася ў Верхнім Панямонні паміж Полацкай, Турава-Шнскай і Наваградскай землямі. Назва, верагодна, славянскага паходжання: ці ад слова’ «літва» – лівень (Верхняе Панямонне – раён інтэнсіўных атмасферных ападкаў), ці ад слова «лютва», якое магло азначаць вайсковую дружыну. Першапачаткова Літва была заселена балтамі, якіх асімілявалі славяне. Паводле Наўгародскіх летапісаў, вядома, што існавалі літоўскія «селшцн в Торопьчьской волостн» на рацэ Дуброўне. Менавіта Літва «яко быша на Дубровне» і рабіла набегі на Наўгародскую і Смаленскую землі.
        
        слухмяна выконваць Уладзіміраву волю. Але Уладзімір мог гвалтам аддаць яе за аднаго са сваіх баяраў, і таму, каб пазбегнуць гэтага, Рагнеда прымае манаства. Яна заснавала пад Ізяслаўлем ці не першы ва Усходняй Еўропе жаночы манастыр і пастрыглася пад імем Анастасія. Адсюль, з Ізяслаўскага манастыра, і пачало пашырацца на Полаччыне хрысціянства.
        Праз дванаццаць гадоў, на парозе XI стагоддзя, Рагнеда памерла. Паводле падання, яе пахавалі на гары паўвострава Перавоз, паміж вусцем рэчкі Ушы, якая ўпадае ў возера Дрысу, і вытокам рэчкі Дрысы, што выцякае з яго. На гэтым месцы нібыта быў забіты князь Рагвалод27. Памяць пра гордую і палымяную полацкую княгіню доўга жыла ў народзе. Яшчэ ў XIX стагоддзі этнографы запісвалі паданні аб Рагнедзе. У гонар сваёй першай уладаркі ізяслаўцы назвалі яе імем возера, што было непадалёку ад манастыра, два прытокі ракі Свіслачы – Княгінька і Чарніца.
        На год пазней за сваю маці (1001 год) памёр Ізяслаў, пражыўшы дзесьці каля дваццаці трох гадоў. Ніканаўскі летапіс з пахвалаю паведамляе аб полацкім князі: «Бысть жа снй князь тнх н кроток, н смнрен, н мнлостнв, н любя зело н почнтая свяіценннческнй чнн шюческнй, н прнлежаіце прочнтанню божественных ішсаннй, н отвраіцаяся от суетных глумленнй, н слезен, н умнлен, н долготерпелнв...» . Першым з усіх усходнеславянскіх князёў Ізяслаў ахарактарызаваны ў летапісе як кніжнік і асветнік. А Ізяславава пячатка з надпісам ад граматы з’яўляецца першым помнікам усходнеславянскага пісьменства.
        Пасля смерці Ізяслава полацкі пасад займалі яго сыны Усяслаў і Брачыслаў. Княжацкая дынастыя Рагвалодавічаў не перарвалася. Полацкае княства канчаткова аформілася як самастойнае палітычнае ўтварэнне са сваёй незалежнай ад Кіева княжацкай дынастыяй.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.