РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Вітаўт Чаропка
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Імя ў летапісе
У пошуках мінулага
Ад аўтара
Рагвалодаў род. Рагвалод, Рагнеда
«Акаянны». Святаполк
Аднаўленне незалежнасці. Брачыслаў Ізяславіч
Вешчая душа. Усяслаў Брачыславіч
Няспраўджаныя надзеі. Глеб Менскі
У часы міжусобіц. Рагвалод-Васіль
За два стагоддзі да Грунвальда. Уладзімір Полацкі
Падманлівая веліч. Міндоўг
Наваградскі князь. Войшалк
З пакалення рускага. Трайдзень
Сны аб Радзіме. Даўмонт
Меч і слава. Давыд Гарадзенскі
«АКАЯННЫ». СВЯТАПОЛК
«АКАЯННЫ»
СВЯТАПОЛК
Святаполк
(?—1019)
Выява на манеце. XI ст.
        
        Не назавеш лёс гэтага чалавека незвычайным. Гісторыя ведае не адзін прыклад, калі пасля смерці таго ці іншага валадара паміж яго сынамі распачыналася крывавая барацьба за бацькоўскі пасад. Хто перамог – той і кіруе дзяржавай. Ну, а лёс пераможанага – сумны, трагічны: ці ізгоем туляецца ён па чужыне, ці гіне ад мяча пераможцы. Тое самае здарылася і з тураўскім князем Святаполкам, які прайграў вайну за кіеўскі пасад Яраславу Мудраму і вымушаны быў уцякаць на чужыну, дзе і памёр. Незвычайнае пачалося пасля Святаполкавай смерці. Воляю заказчыкаў «Аповесці мінулых гадоў» – кіеўскіх князёў Святаполка Ізяславіча і Уладзіміра Манамаха – Святаполк быў аб’яўлены забойцам сваіх братоў Барыса, Глеба і Святаслава. Так і ўвайшоў ён у гісторыю як хцівы забойца сваякоў, названы летапісцам Каінам і Акаянным. Але ўсё па чарзе. Неспакойнаю выдалася старасць вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Бунтавалі смерды, не жадаючы прымаць новай веры, паказвала свой нораў баярская знаць, непакоілі і знешнія ворагі, не заціхала вайна з ляхамі. Толькі намаганнем апошніх сіл удавалася Уладзіміру падтрымліваць хоць нейкі парадак у сваёй агромністай дзяржаве, трымаць ва ўладзе гарады і землі. Але асабліва засмучалі князя сыны. Не было паміж імі любові і яднання, кожны думаў пра сваю выгоду, жыў сваімі інтарэсамі. Яраслаў сядзеў у Ноўгарадзе, Барыс, сын ад Ганны,– у Растове, Глеб, таксама сын ад Ганны,– у Мураме, Святаслаў кіраваў Драўлянскаю зямлёй, Мсціслаў – Цьмутараканню. Святаполка, які быў сынам Яраполка, Уладзімір пасадзіў у Тураве, і невыпадкова. Князь ведаў, што Святаполк ненавідзіць яго за забойства бацькі і пазбаўленне права на велікакняжацкі кіеўскі пасад. У эканамічна неразвітым Палессі пасынку цяжка было б сабраць моцнае войска для вайны супраць вялікага князя. Дьі і з Кіева можна было кантраляваць становішча ў Тураве. Відаць, Уладзімір адаслаў Святаполка ў Тураў яшчэ малалетнім (10–12 гадоў). Кіеўскія войскі захапілі Тураў і хрысцілі тураўцаў. Паданне распавядае, што пасля Тура ў горадзе правіў уладыка, пэўна, епіскап, які апекаваўся над малалетнім князем1.
        Пасталеўшы, Святаполк стаў праводзіць палітыку на адасабленне Тураўскага княства ад Кіева, нават пачаў чаканіць свае грошы. Не выключана, што з Турава ён перабраўся ў Пінск, дзе, паводле Суздальскага летапісу, збіраў вояў. Але для барацьбы з Кіевам патрэбны быў моцны саюзнік. I Святаполк знайшоў яго – польскі князь Баляслаў, які беспаспяхова адваёўваў у Русі Чэрвеньскую зямлю*. Ажаніўшыся з дачкою польскага князя, тураўскі ўладар заручыўся яго падтрымкай. Да Святаполка ад Баляслава прыехаў духоўнік яго дачкі біскуп Рэйнберн. Прыбыў ён з «асобым» заданнем: падрыхтаваць змову супраць Уладзіміра, скінуць яго і пасадзіць на велікакняжацкі пасад Святаполка. Рэйнберн усталяваў сувязі з кіеўскай баярскай апазіцыяй і святарствам, перацягнуўшы на свой бок епіскапа Анастаса.
        Відаць, паход Баляслава ў 1013 годзе супраць Русі быў здейснены з мэтай ажыццяўлення Святаполкавых задум. За гэтую дапамогу Святаполк, мабыць, абяцаў саступіць цесцю Чэрвенскую зямлю. Паход сарваўся з-за хваляванняў печанегаў, якія далучыліся да польскага войска. I Баляслаў не адважыўся біцца з Уладзімірам. Можна дапусціць, што Святаполк актыўна ўдзельнічаў у гэтым выступе, мог падняць і дружыну ў паход. Так ці інакш, а Уладзімір даведаўся пра намеры тураўскага князя і выклікаў яго да сябе. Святаполк, спадзяючыся на міласць уладара, прыехаў разам з жонкай і Рэйнбернам у Кіеў і паплаціўся за сваю даверлівасць. Уладзімір засадзіў яго з жонкай у няволю. А біскупа, верагодна, атруціў, бо той заўчасна памёр. Як паведамляе летапісец Цітмар, Баляслаў не пакінуў зяця ў бядзе і прасіў Уладзіміра выпусціць яго на волю. Уладзімір, каб не сварыцца з польскім уладаром, саступіў яго просьбе.
        Не паспеў Уладзімір пазбавіцца адной бяды, як ля парога новая: Яраслаў пад ціскам наўгародцаў адмовіўся плаціць даніну Кіеву. Не думаў князь, што на старасці гадоў прыйдзецца ваяваць з родным сынам, але што рабіць – трэба сядлаць коней. Інтарэсы дзяржавы вышэй за асабістыя пачуцці і сваяцкія сувязі. Стаў бы ён, Уладзімір, вялікім кіеўскім князем, калі б кіраваўся пачуццямі, калі б быў паслухмяны брату свайму Яраполку? Не! У барацьбе за ўладу для яго няма сваякоў і сяброў – ёсць праціўнікі і саюзнікі. Яраслаў падняўся супраць яго – і вораг цяпер ён.
        Уладзімір загадаў дружыне рыхтавацца да паходу. Але як ні апраўдваў сябе Уладзімір, а сынаву непаслухмянасць перажываў цяжка і ўсё адцягваў і адцягваў паход, спадзеючыся, што «напужаны» Яраслаў перадумае. А той не перадумваў. Вайна была непазбежнаю. Князь захварэў і выклікаў з Растова любімага сына Барыса, які і павінен быў узначаліць паход на Ноўгарад.
        
        * Чэрвеньская зямля, або Галіцыя, ці, як пазней называлі гэтую вобласць,– Чэрвоная Русь.
        
        Да гэтага моманту апавяданне «Аповесці мінулых гадоў» рэалістычнае і ў яго праўдзівасці не прыходзіцца сумнявацца. А пасля? А пасля пачынаецца тое, што сучаснай мовай называецца фальсіфікацыя.
        Раптам у Кіеў прыходзяць весткі, што неспакойна на паўднёвых межах. Барыс выступае на печанегаў, якіх чамусьці не знаходзіць.
        15 ліпеня 1015 года ў сваёй загараднай рэзідэнцыі – Бераставе – памірае Уладзімір. I вось як падае наступныя падзеі «Аповесць мінулых гадоў»2. Кіеўскія баяры, палохаючыся прыходу да ўлады Святаполка, утаілі Уладзіміраву смерць. Ноччу ўпотайкі княжацкае цела вывезлі ў царкву Багародзіцы. Аднак доўга маўчаць пра смерць вялікага князя не ўдалося. Пасля пахавання Уладзіміра на велікакняжацкі пасад сеў Святаполк. Каб задобрыць кіянаў, ён раздае ім падарункі з Уладзіміравай скарбніцы. Падарункі кіяне бралі, «але сэрца іх не ляжала да яго, таму што браты іх былі з Барысам».
        А што ж Барыс? Пасля весткі аб бацькавай смерці ён паводзіць сябе не як князь-вой, а як герой павучальных праваслаўных казанняў і жыцій. Не спяшаецца на пахаванне бацькі, не збіраецца і займаць кіеўскі пасад. На прапанову дружыны: «Вось у цябе бацькоўская дружына і войска. Пайдзі сядзь у Кіеў на бацысоўскім пасадзе» – Барыс адказаў: «Не падыму рукі на брата свайго старэйшага: калі бацька ў мяне памёр, дык няхай гэты будзе мне замест бацькі». Незадаволеныя дружыннікі пакінулі Барыса, а ён у акружэнні отракаў застаўся на Альце аплакваць бацьку. Між тым Святаполк «успрыняў думку Каінаву» – захацеў забіць Барыса і паслаў да яго перадаць: «Хачу з табою любоў мець і аддам табе яшчэ да атрыманага ад бацькі ўладання». Разам з тым патаемна пасылае забойцаў. Не, Барыс не ратуецца ад смерці, а пакорліва і паслухмяна сустракае яе.
        Барысавай смерцю Святаполк не абмяжоўваецца. «Пераб’ю ўсіх братоў і стану адзін валодаць Рускаю зямлёю»,– вырашае ён. Таксама пакорліва, як і Барыс, прымае смерць Глеб. Ен, атрымаўшы ад Святаполка вестку аб хваробе бацькі, не спяшаецца ў Кіеў, а некалькі тыдняў немаведама што робіць у Смаленску. Да яго прыязджаюць вестуны ад Яраслава, якія папярэджваюць аб смерці Уладзіміра і забойстве Барыса. I Глеб, як і брат, не ратуецца ад небяспекі, аплаквае сваякоў. Яго пакідае дружына. Святаполкавы слугі без перашкод захапілі княжацкі карабель і забілі Глеба. Наступнай ахвярай стаў Святаслаў. Ен паспрабаваў уцячы ў Венгрыю, але і тут Святаполк аказаўся спрытнейшым. Яго слугі перанялі Святаслава ў Карпатах і расправіліся з ім.
        Ну, а князь Яраслаў? Ен, даведаўшыся ад сястры Прадславы, якая ўцякла з Кіева, пра забойства Барыса, вырашыў адпомсціць за яго смерць. Яраслаў сабраў наўгародцаў, Наняў дружыну варагаў і выступіў перад імі: «Не я пачаў забіваць братоў, але ён, няхай будзе Бог мсціўцам за кроў братоў маіх, бо без віны пралітая праведная кроў Барыса і Глеба. Відаць, і са мной тое самае зробіць? Судзі мяне, Госпадзі, па праўдзе, няхай сунімецца зладзейства грэшнага». Гэтыя словы надта падобныя на словы Уладзіміравы перад яго вайной з Яраполкам. Як і Уладзіміра, летапіс прадстаўляе Яраслава помснікам за кроў братоў, барацьбітом за справядлівасць.
        Увосень 1015 года Яраслаў і Святаполк з войскамі сышліся на Дняпры пад Любечам. Тры месяцы не адважваліся праціўнікі пачынаць бітву. I толькі калі ўдарылі першыя замаразкі, Яраслаў ноччу па лёдзе перайшоў рэчку і напаў на Святаполкава войска. Святаполк усю ноч разам з дружынаю п’янстваваў. Нечаканасць нападу, аддаленасць Святаполка ад лагера яго саюзнікаў – печанегаў, якія не змаглі прыйсці яму на дапамогу, спрыялі поспеху Яраслава.
        Святаполк з дружынай адступіў да возера, але пад воямі праламіўся лёд... Князь кінуў дружыну і ўцёк у Польшчу. У 1017 годзе Яраслаў сеў у Кіеве. Але праз год польскі князь Баляслаў і Святаполк перамаглі Яраслава і захапілі Кіеў. Пасля таго як на Русі пачалі ўспыхваць паўстанні сугь раць палякаў, Баляслаў вярнуўся ў Полыпчу. Яраслаў з наўгародскім войскам тут як тут, ля Кіева. Святаполк уцёк да печанегаў і набіраў там войска. Калі на рацэ Альце ворагі сустрэліся, Яраслаў зноў перамог. Святаполк, «ганімы божым гневам, прыбег у пустыннае месца паміж Польшчай і Чэхіяй, і там няшчасна закончыў жыццё сваё...»
        Так распавядае «Аповесць мінулых часоў». I доўгі час гісторыкі бралі на веру аповяд Нестара. Стагоддзямі імя Святаполка ганілі як імя забойцы і злодзея. Мала хто сумняваўся, што ён пасля смерці быў абылганы і на яго спісалі злачынствы таго, хто ў «Аповесці...» выступаў як барацьбіт за справядлівасць – Яраслава Мудрага.
        Для дапытлівага чытача «Аповесці...» многае ў апісанні падзеяў 1015–1018 гадоў было незразумелым і нерастлумачаным. Так і хочацца атрымаць адказ, навошта Святаполк, які не тсарыстаўся любоўю ў кіян, забіў Барыса, калі той добраахвотна прыняў яго ўладу і быў такі далёкі ад палітыкі? Што тут за выгода? Навошта было Святаполку пазбаўляць жыцця Глеба і Святаслава, якія не мелі значнага ўплыву на агульнарускія справы? I чаму Святаполк так удачліва распраўляўся з другараднымі сваімі праціўнікамі ў той час, як яго галоўны вораг – Яраслаў – быў жывы-здаровы? Незразумела таксама, чаму кіяне не жадалі прымаць у Кіеве цела Барыса і яно да 1072 года знаходзілася ў драўлянай труне ў Вышградзе? А самае незразумелае, чаму імя Святаполка – гэтага крыважэрнага братазабойцы – насіў унук Яраслава? Як гэта растлумачыць?
        Летапісец Нестар добрасумленна выканаў загад сваіх венцаносных заказчыкаў і стварыў міф аб Акаянным Свята-
        
Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу. Святаполк. XVI ст.
        
        полку. Але ён не ведаў, што ў далёкай Скандынавіі вось ужо стагоддзе як існавала «Сага аб Эймундзе», якую склаў відавочца тых падзей. Яму перайначваць нічога не спатрэбілася, толькі пахваліўся подзвігамі Эймунда і варагаў у краіне Гардарыкі, а так па сутнасці праўдзіва распавёў аб барацьбе Ярыцлайва (Яраслава) і Бурыслава (Барыса) за велікакняжацкі пасад. Гэтая сага, а таксама хроніка біскупа Цітмара Мерзебургскага і дапаможа нам аднавіць праўду тых часоў.
        Цітмар, апісваючы паход польскага караля Баляслава і Святаполка на Кіеў летам 1018 года, адзначае, што перад гэтым на Русі памёр князь Уладзімір, які пакінуў усю сваю спадчыну двум сынам, а трэці, вызваліўшыся з вязніцы, уцёк да цесця, Баляслава3. Значыць, Святаполк не застаўся ў Кіеве, пры чым Цітмар нічога не ведае пра братазабойства, здзейсненае Святаполкам. Тады хто ж сядзеў у Кіеве? Памятаеце, Уладзімір выклікаў да сябе Барыса, каб ён узначаліў паход на Ноўтарад? Менавіта Барыс сеў пасля бацькавай смерці на велікакняжацкі пасад. Аб гэтым і кажа сага: «Бурыслаў (Барыс) валодаў Кенугардам (Кіевам)»4. Вось так: Барыс зусім не аплакваў смерць бацькі на Альце, а знаходзіўся У Кіеве і дзейсна рыхтаваўся да вайны з Яраславам. Не/ не пакорлівым хрысціянінам прадстае Барыс. Верагодна, што менавіта ён і арганізаваў забойства Святаслава. Навошта? Як ведаем, Святаслаў уцякаў у Венгрыю прасіць дапамогі ў караля Іштвана I. I перш за ўсё гэта пагражала Барысу...
        Ну, а хто загадаў забіць Глеба? Хутчэй за ўсё забойцаў паслаў Яраслаў, які баяўся, што Глеб падтрымае Барыса.
        Яраслаў і перахапіў Глеба ў Смаленску, не пусціўшы яго ў Кіеў.
        Такім чынам, Яраслаў і Барыс засталіся адзін на адзін.
        Звернемся да «Сагі аб Эймундзе». Што яна паведамляе аб іх барацьбе? Барыс прысылае да Яраслава патрабаванне саступіць яму некалькі валасцей і гарадоў^якія межавалі з Кіеўскай зямлёй. Заклапочаны Яраслаў звярнуўся па параду да Эймунда, правадыра варажскай дружыны, што служыла ў Ноўгарадзе. Эймунд параіў не падначальвацца кіеўскаму князю: «...Заўсёды саступаць яму ўсё, што ён просіць, не так і небяспечна, і многім можа здацца маладушным і нявартым конунга, калі ты будзеш так рабіць. Не ведаю таксама, навошта ты трымаеш іншаземнае войска, калі ты не спадзяешся на нас? Цяпер ты павінен сам выбіраць»5. Яраслаў адмовіўся выконваць Барысава патрабаванне і разаслаў па княству стралу – знак збору войска. У апісанні бітвы «каля вялікага лесу ля ракі>6 паміж войскамі Яраслава і Барыса мы распазнаём асобныя эпізоды з паведамлення Нестара аб сечы Яраслава і Святаполка каля Любеча. I сага, і Нестар кажуць, што войскі сустрэліся ля ракі. Паводле Нестара, войскі прастаялі тры месяцы. Паводле сагі,– чатыры дні. Але звернем увагу на працяг апавядання сагі. Вараг Рагнар звяртаецца да Эймунда: «Чаго мы чакаем і што гэта значыць, што мы сядзім спакойна?». Эймунд адказвае: «Нашаму конунгу раць нашых ворагаў здаецца невялікай: яго задумы мала чаго варты»7. Пасля чаго яны ідуць да Яраслава і настойваюць пачынаць бой. Думаецца, што аўтар сагі наўмысна скараціў тэрмін да чатырох дзён, каб такім чынам паказаць, як нецярпліва рваліся ў бітву варагі, а не тупалі на адным месцы ў нерашучасці на працягу трох месяцаў. Ці можна дапусціць, што варагі падышлі пазней і Яраслаў без іх не пачынаў бітвы. А тое, што прайшло не чатыры дні стаяння войска, а куды болын, якраз сведчаць словы Эймунда: «...А ў вас (у Яраслава.– В. Ч.) шмат войска разышлося дадому па валасцях, і ненадзейнае яно, пане»8. Цяжка паверыць, каб праз чатыры дні пасля прыходу на месца бітвы войска пачало разыходзіцца. Такое магло адбыцца толькі тады, калі яно стаяла без справы ўжо працяглы час і ў лагеры пачаўся голад.
        Не супярэчыць Нестараваму апісанню бітвы і аповяд сагі. У «Аповесці...» Яраслаў пераправіўся цераз Дняпро і знянацку напаў на Святаполка. Сага таксама паведамляе, што вынік бітвы вырашыў нечаканы напад Яраслава. Эймунд са сваёй дружынай патаемна пераправіўся цераз рэчку і ўдарыў у «адкрыты шчыт», гэта значыць ззаду, зайшоўшы ў тыл Барысаваму войску. Барыс не вытрымаў гэтага ўдару і ўцёк з поля сечы. Як бачым, ёсць сур’ёзныя падставы сцвярджаць, што і Нестар, і сага апісваюць адну і тую бітву, толькі летапісец замест Барыса падставіў Святаполка.
        «Пасля гэтага (бітвы.– В. Ч.) летам і зімой было мірна, і нічога не здарылася, і кіраваў Ярыцлайв абодвума княствамі з парады і розуму Эймунда конунга»,– паведамляе пра далейшыя падзеі сага 9. Для нас істотна, што з дня бітвы (глыбокая восень 1015 г.) прайшло лета 1016 года і зіма 1017-га. I вось у 1017 годзе, паводле сагі, Барыс з войскам пайшоў на Кіеў, дзе сядзеў Яраслаў. Барысава войска складалі печанегі^ якіх сага называе, як і жыхароў суседняй са Скандынавіяй вобласці, Б’ярмаланд, б’ярмамі. Пад час штурму Кіева нападаючыя авалодалі брамай, дзе кіраваў абаронай сам Яраслаў. Князя цяжка паранілі ў нагу – з гэтага часу ён стаў кульгаць, на што ўказваюць не толькі сага і летапіс, але^ і сучаснае анатамічнае даследаванне княжацкіх астанкаў10. Б’ярмы-печанегі ўварваліся ў горад. У гэты момант на дапамогу Яраславу прыйшоў з дружынай варагаў Эймунд. Ён выбіў з горада Барысавых вояў і адкінуў іх ад гарадскіх сценаў.
        Напад печанегаў на Кіеў у 1017 годзе, спаленне многіх цэркваў і Сафійскага сабора падцвярджаюць і старажытнарускія крыніцы1’. Хроніка Цітмара таксама распавядае аб спусташэнні Кіева і спаленні сабора12. Цяпер становіцца зразумелым, чаму кіяне не жадалі прымаць у горад цела Барыса і трымалі яго астанкі ў драўлянай труне ў Вышградзе,– не маглі дараваць яму нападу на Кіеў.
        Пасля паражэння Барыс зноў уцякае да печанегаў і збірае новае войска. На вайсковай нарадзе Эймунд спытаўся ў Яраслава: «Але як жа быць, пане, калі мы дабярэмся да конунга (Барыса.– В.Ч.),– забіць яго ці не? Бо ніколі не будзе канца варожасці, пакуль вы абодва жывыя». I вось адказ Яраслава: «Не стану я ні заклікаць людзей да бою з Барысам князем^ні вінаваціць, калі ён будзе забіты»13. Тым самым Яраслаў умываў рукі: нібыта і не загадваў забіць брата, але і не забараняў гэта зрабіць.
        Хаця асобныя моманты апавядання пра забойства Эймундам Барыса і выглядаюць малаверагоднымі, як, скажам, эпізод з нахіленнем дрэва, але па сутнасці яно праўдзівае і рэалістычнае. Эймунд з 12 варагамі пайшоў насустрач Барысу. Яны доўга ехалі па лесе, пакуль не дабраліся да вялікага поля. Тады Эймунд паведаміў сваім таварышам: «Тут мы спынімся. Я дааедаўся, што тут будзе стан Бурыслава-конунга і будуць пастаўлены на ночшатры»14. Знайшоўшы месца, дзе Барыс мог паставіць свой шацёр, загадаў завязаць на бліжэйшым дрэве вяроўку і схіліць яго так, каб галіны Дакрануліся да зямлі, а пасля замацаваць канцы вяроўкі. Як толькі варагі скончылі гэтую працу, паказалася Барысава вонска. Сам Барыс ехаў у багата ўпрыгожаным кочы, перад якім вой нёс сцяг. Варагі пахаваліся ў лесе і дачакаліся ночы. Як і думаў Эймунд, княскі шацёр паставілі там, дзе оьіла падрыхтавана пастка.
        Ноччу, калі Барысавы людзі заснулі, таму што яны «стаміліся ад паходу і былі п’яныя»15, варагі нячутна акружылі Барысау шацёр. Па загаду Эймунда завязалі пятлю на Роуцы і на дзідзе ўзнялі яе на флюгер шатра. Тут жа Рап перасеклі вяроўку, што трымала схіленае ўнізе дрэва, рэзка разагнулася, сарвала шацёр і закінула яго далёка ў лес. Эймунд адразу ж пабег туды, дзе спаў Барыс, забіў яго і адсек галаву. Скарыстаўшы сумятню, што ўсчалася ў лагеры, Эймунд без перашкод захаваўся ў лесе. Гэтае забойства, відаць, адбылося непадалёку ад ракі Альты. Таму Нестар, каб растлумачыць, чаму Барыс апынуўся тут^і выдумаў паход на печанегаў, якіх князь нібыта не знайшоў. Мала таго, Нестар піша, што быццам тут, на рацэ, Барыс даведаўся пра бацькаву смерць.
        Яраслаў толькі пачырванеў, калі яму паказалі адсечаную галаву Барыса. I гэтая маленькая дэталь, якая не выпала з-пад зроку будучага аўтара сагі, што прысутнічаў пры тых падзеях, яшчэ раз пераконвае нас у праўдзівасці яго апавядання.
        Войска Барыса, пазбаўленае свайго правадыра, «разышлося ў нязгоднасці»16.
        Але яшчэ рана было Яраславу святкаваць перамогу. Супраць яго ў 1018 годзе выступіў Святаполк з падтрымкі Баляслава. Польскі князь нарэшце закончыў вайну з германскім імператарам Генрыхам II, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Яраславам. Паводле мірнай дамовы, ён абавязаўся дапамагаць Баляславу ў вайне з Руссю. I сапраўды немцы прыслалі тры сотні вояў. Разам з палякамі і немцамі ў паходзе ўдзельнічалі «500 уграў і 1000 печанегаў» .
        Яраслаў паспешліва сабраў русь, варагаў, славян і сустрэў сваіх ворагаў на Валыні каля Буга. Удача, якая так доўга была з ім, здрадзіла. Баляслаў рашуча пераправіўся цераз Буг, не даў Яраслававым воям «нсполчнться» да сечы і разбіў іх. Толькі з чатырма слугамі прыбег Яраслаў у Ноўгарад. А польскі князь 14 жніўня ўступіў у Кіеў і пасадзіў на велікакняжацкі пасад Святаполка. Новаму вялікаму князю хочаш-не хочаш, а давялося трываць залежнасць ад Баляслава. Ён пусціў польскае войска ў гарады на пакорм. Але пад заступніцтвам Баляслава нядоўга пакняжыш: патрэбна свая сіла. Святаполк падтрымлівае сувязі з Тураўскім княствам, дзе засталіся яго прыхільнікі, набірае там вояў у дружыну.
        Збіраў вояў у Ноўгарадзе і Яраслаў. Ен спачатку думау бегчы за мора, але пасаднік Канстанцін, сьш Дабрыні, з наўгародцамі рассёк ладдзі: «Хочам і яшчэ бівда з Баляславам і Святаполкам»18. Занадта многа меў спадзяванняў Ноўгарад на Яраслава. Праз яго разлічвалі наўгародцы падпарадкаваць Кіеў. 3 другога боку, калі б Яраслаў уцёк за мора, Святаполк прыйшоў бы ў Ноўгарад і ўчыніў расправу з тымі, хто паўставаў на яго. Таму жыхары сабралі сродкі, на якія Яраслаў наняў варагаў.
        Становішча Святаполка ў Кіеве пагоршылася. Мацнеу на Русі гнеў супраць засілля палякаў. Баляслаў паводзіу сябе як захопнік. Разрабаваў велікакняжацкую скарбніцу і, помсцячы Прадславе за адмову пабрацца з ім шлюбам, згвалціў яе. Не мог падабацца Святаполк кіянам і за любоў да шумлівых баляванняў, на якіх піў віно і весяліўся са сваімі ўлюблёнцамі, і ён апынуўся перад выбарам: з кім быць – ці з Баляславам, ці з народам? Зброяй, ды яшчэ чужой, не абароніш свой пасад. Куды болып надзейная народная падтрымка. I Святаполк загадаў: «Колькі ёсць палякаў па гарадах, забівайце іх»19. Заклік тут жа падхапілі. Супраць польскіх войскаў успыхнула паўстанне. Баляслаў, захапіўшы каштоўнасці з княжацкай скарбніцы і ўзяўшы ў палон княгінь Прадславу і Дабрагневу, пакінуў Кіеў.
        Нядоўга пракняжыў Святаполк у Кіеве. Яраслаў пасля таго, як з Кіева ўцёк польскі князь, з’явіўся з войскам каля горада. Не спадзяваўся Святаполк на падтрымку і вернасць кіянаў, бо адчуваў, што не даравалі яны яму прыводу палякаў і разрабаванне скарбніцы. Як і Барыс, ён уцякае да печанегаў, а ўжо праз год на чале печанежскага войска ідзе на Кіеў. На сумна вядомай Альце Яраслаў сустрэў Святаполка. Паводле «Аповесці...», Яраслаў перад бітвай стаў на месцы, дзе забілі Барыса, і, узняўшы рукі да нябёсаў, усклікнуў: «Кроў брата майго кліча да цябе, уладыка! Адпомсці за кроў праведніка гэтага, як адпомсціў ты за кроў Авеля, наслаўшы на Каіна стогны і жах: так нашлі і на гэтага»20. Калі яно так і было, дык нельга не здзіўляцца прытворству Яраслава. Зразумелае яго імкненне адмыцца ад крыві брата, перакласці ўсю віну за забойства Барыса на Святаполка. Ужо тады здзейсненае злачынства не давала спаць спакойна ўзурпатару кіеўскага пасада. I пры кожным зручным выпадку ён намагаўся «выкрыць забойцу братоў», а сябе выставіць як мсціўца за іх кроў.
        ^ Бітву на Альце Яраслаў выйграў. «Была ж тады пятніца, і ўсходзіла сонца, і сышліся абодва бакі, і была сеча жорсткая, якой не бывала на Русі, і, за рукі хапаючыся, секліся, і сыходзіліся тройчы, так што цякла кроў па нізінах. К вечару перамог Яраслаў, а Святаполк уцёк»,– так распавядае << Аповесць... >2’.
        Верагодна, гэтая бітва і не адбылася, а проста летапісец, дзеля лепаты свайго расповяда пра тое, што зло павінна абавязкова быць пераможаным, выдумаў яе. Можна дапусціць, што Святаполк, зразумеўшы, што яму не ўтрымацца ў Кіеве, сам пакінуў велікакняжацкі пасад і падаўся пад апеку Баляслава.
        Калі верыць далейшаму аповяду Нестара, дык на Святаполка «напаў д’ябал, і расслабелі ўсе цялёсы яго, і не мог ён сядзець на кані, і неслі яго на насілках». Увесь час Святаполк у бяспамяцтве трызніў: «Уцякайце са мною, гоняцца за намі»22. Не, не д’ябал зваліў з ног Святаполка. Калі яго атруцілі? А па чыйму загаду гэта зрабілі, здагадацца няцяжка – па Яраслававу. Святаполк так і не ачуняў. Недзе ў Полыпчы ён памёр.
        Яраслаў жа доўгія гады кіраваў Руссю. I не давалі яму спакою размовы, што незаконна ён ускняжыўся ў Кіеве, на трупах сваіх братоў падняўся на велікакняжацкі пасад.
        Пра сваі грахі ён прызнаўся мітрапаліту Іану. Святар жахнуўся ад княжацкай споведзі і сабраў параіцца «попоство». Вось пасля гэтага сабору магіла Барыса становіцда месцам паклону людзей. Віноўнікам забойства Барыса і Глеба быў названы няшчасны Святаполк. На яго спісалі грахі чужога чалавека, яму ўклалі ў магілу акраваўлены другім меч, яму паставілі ў гісторыі таўро «Акаянны». Гэты міф занёс Нестар у летапіс пры ўнуках Яраслава, якім важна было абгрунтаваць сваё законнае права на кіраванне Руссю.
        Так баязлівец і хцівец стаў героем, далёкія ад святасці Барыс і Глеб былі абвешчаны святымі (рускаму праваслаўю якраз былі патрэбны «нацыянальныя» святыя). Святаслаў, які, пэўна, загінуў па загаду Барыса, такога гонару не меў, ну а законны прэтэндэнт на кіеўскі пасад Святаполк быў названы забойцам братоў і пракляты царквою.
        Творцы гэтага міфа спадзяваліся, што тайнае не стане яўным. I пралічыліся. Бо было сказана Божай мудрасцю: «Няма нічога тайнага, што нявыявілася б, і ўкрытага, аб чым не даведаліся б».

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.