РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Марыйка Мартысевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цмокі лятуць на нераст
 
Эсэ ў вершах і прозе
0. Прыгажосьць – гэта...
I. Фрынас
1. Бег, альбо Нацыя эмігрантаў
II. Сьвіцязянка
2. Bronik As We Love Him
III. Barbara Radziwil’s LiveJournal
3. Хадзем са мной
IV. Comme il faut
4. Частка і цэлае
V. Яна і яно
5. Пашлі мяне па-беларуску
VI. Памежныя гісторыі
6. Палеская хроніка
VII. Сястра Зоя і канец сьвету
7. Мае беларусіцы
VIII. І маці іх Сафія
8. Мужчыны, якіх мы выбіраем
IX.
IV. COMME IL FAUT
        
IV. COMME IL FAUT

        
        
        
        
* (гэта зорачка)

        
        паэту А[ндрэю]А[дамовічу]
        
        Як раіць Cosmo ды іншы глянцавы друк,
        мусяць касіркі, арфісткі і нават мальцы
        на працах, дзе зарабляюць рухамі рук,
        рабіць манікюр, бо найперш дэманструе пальцы:
        
        – хірург, калі хворае сэрца бярэ на далонь;
        – сантэхнік, калі сантэхніцы мацае трубы;
        – бармэнша, калі налівае нам “Абалонь”...
        
        Табе ў рот глядзяць.
        Не кусай на марозе губы.
        
        
        
        
** (гэта падпалкоўнік)

        
        uri_
        
        Хочаш быць Вархолам?
        Прыходзь, як сьцямнее, на
        скрыжаваньне дзьвюх авэню
        з аднолькавай назвай,
        і парві сьцяг брыгады на матузкі палатна,
        і сатчы габэлен,
        і нікому яго не паказвай.
        
        
        
        
*** (гэта сьнег)

        
        Як правільна сустракаць новы год? Трэба, каб
        тэлевізар быў сапсаваны й сьвяточны канцэрт – хрыпкі,
        сьнежыла каб і ў зорак айчыннай эстрады быў паласаты мэйк-ап,
        а ў руках прэзыдэнта ўгадваліся контуры скрыпкі.
        
        І тады пэтарды суседзяў – фэервэркамі Фантэнбло.
        Дзед Мароз, п’яны ў Зюзю, лезе на гмах прывакзальнай вежы.
        Тэлевізар трэба такі, каб відаць было яго радаснае табло,
        і казьліную яго бараду, і кажух ягоны мядзьведжы.
        
        
        
        
***** (гэта рай)

        
        Апранацца трэба штодня, нібы сёньня плянуеш праход
        непрыхільнага фэйс-кантролю ля Райскай Брамы,
        а то раптам усё – а ў цябе недарэчны дрэс-код,
        а то раптам фінал – а ты не па модзе ўбраны;
        
        бо ведаеш, Б’ёрк, што караскаецца на сопку Гекла, –
        не найлепшы прыклад жыхаркі сапраўднага Раю,
        за такое належыць гібець у сэканд-хэндзе пекла,
        хэпі-энду такога й табе, мой вораг, ня раю;
        
        бо ведаеш, самы адказны момант, калі пяройдзеш Мяжу,
        гэта калі душа, голая, трасецца, скавыча ціха,
        гледзячы, як сьвяты Пётра ацэньвае вопратку і біжу,
        кладучы на хісткія шалі Дабра і Ліха.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.