РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Марыйка Мартысевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цмокі лятуць на нераст
 
Эсэ ў вершах і прозе
0. Прыгажосьць – гэта...
I. Фрынас
1. Бег, альбо Нацыя эмігрантаў
II. Сьвіцязянка
2. Bronik As We Love Him
III. Barbara Radziwil’s LiveJournal
3. Хадзем са мной
IV. Comme il faut
4. Частка і цэлае
V. Яна і яно
5. Пашлі мяне па-беларуску
VI. Памежныя гісторыі
6. Палеская хроніка
VII. Сястра Зоя і канец сьвету
7. Мае беларусіцы
VIII. І маці іх Сафія
8. Мужчыны, якіх мы выбіраем
IX.
V. ЯНА І ЯНО
        
V. ЯНА І ЯНО

        
        
        
Я: A melie_23

        
        Я пазнала яго па майцы з царквой Санта-Крочэ.
        Ён меў новыя дыскі і (мусіць) пагляд васіліска,
        і таму я ўпарта глядзела яму ня ў вочы,
        а на пальцы, якія трымалі люстэрка дыска.
        
        З таго дня, як раней: хаджу басанож па гальцы,
        не ўстаю (па стане здароўя) пад гукі гімну,
        але гіну ад млосьці, ўявіўшы, як гэтыя пальцы
        набіраюць пароль найпякнейшага ў сьвеце лагіну.
        
        
        
Ты: Eva

        
        Мужчынам, якіх ты чакала б, калі вайна, –
        імя Легіён; не таму, што амаль кожны год бывае вясна,
        а таму, што ў слухаўцы вецер і іх галасы,
        і, насуперак перасьцярогам пра шкоду паленьня,
        іх цыгарэтамі пахнуць твае валасы;
        калі заўтра вайна, ім пазаўтра ісьці ў лясы,
        бо яны па-свойму тлумачаць слова “сьцяна”,
        бо яны – партызаны, і гэта ў чацьвёртым калене.
        
        
        
Яна: Penelopa

        
        Калі выкладаць, то яна хацела найлепшай клясы,
        калі гуляць – то ад сушы-бару да айрыш-пабу,
        калі ідэю – то фікс, і абавязкова ў масы,
        калі засіляцца – то пятлю пажадана
        зь ядвабу.
        
        Працэс, дзе яна пракурорам, адклаўшы зноўку,
        яна падпілоўвала шпількі варожым гейшам,
        ня думаючы пра тых, што сплылі ў вандроўку,
        і, як ні складана было, жыцьцё рабіла
        прасьцейшым.
        
        А па начох яна, распусьціўшы дазваньня сыстэму
        спрадвечных каардынатаў “уток-аснова”,
        няўмека, вярэдзіла пальцы ды ткала схему
        мэтрапалітэну свайго існаваньня
        нанова.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.