РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 213
Боб вараны – традыцыйная беларуская страва. Папярэдне замочаны боб апускаюць у ваду, дабаўляюць соль i вараць на невялiкiм aгнi. Часам заскварваюць салам з цыбуляй. Страва вядома па усёй Беларусi Прачытаць
Боб пражаны – традыцыйная страва. Папярэдне замочаны ў падсоленай вадзе боб кладуць на змазаную тлушчам або алеем патэльню. Падсмажваюць на невялiкiм aгнi. Страва вядома па усёй Беларусi. Прачытаць
Бодня – гл. арт. Кубел
Бойка – бандарны выраб; пасудзiна для збiвання масла. Вызначалася разнастайнасцю форм i канструкцый. Найчасцей - вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзiне адтулiна для калатоўкi (бiла), вepxнi канец якой выходзiў вонкi, а да нiжняга прымацоўвалi кружок з дзiркамi (пашыраны варыянт) цi крыжавiну (ударная частка) . Такой жа формы Б. выдзёўбвалi з суцэльнай круглай калодкi. На Беларусi (пераважна на Палессi) былi вядомы В. цылiндрычнай формы гарызантальнага профiлю (у выглядзе 2-доннай бочачк ... Прачытаць
Бом – ланцуг са змацаваных бярвiнаў, якiм перагароджвалi раку або адгароджвалi загон для затрымання лесаматэрыялаў пры звязваннi плытоў. Прачытаць
Бомы – званочкi ў выглядзе пустых металiчных шарыкаў з кавалачкамi металу ўсярэдзiне. Прымацоўваюць да хамута цi дугi. Прачытаць
Бонда1 – беларускi народны звычай частавання блiзкiх i аднавяскоўцаў свежыной, а таксама хлебам, садавiнай, агароднiнай новага ўраджаю. Дзялiлiся мясам дамашняй i забiтай у час палявання дзiкай жывёлы, рыбай, мёдам (у час яго выбiрання з вулляў). Звычай сведчыць пра iснaвaннe ў старажытнасцi калектыўнай (абшчыннай) гаспадаркi i грамадскай уласнасцi. У наш час страцiў сваю назву, але па - ранейшаму захоўваецца як нар. традыцыя калектыўных узаемаадносiн. Прачытаць
Бонда2 – Старадаўняя назва пасагу, запасу грошай, адзення. Прачытаць
Бонда3 – Круглая пшанiчная булка. Прачытаць
Бондарства – рамяство, выраб драў¬лянага посуду з клёпак (гл. Бандарныя вырабы). Клёпкi (падоўжныя трапецападобныя цi акруглыя планкi) апрацоўвалi на варштаце з дапамогай струга, гэбля i гэблiка. Для надання клёпцы ўвогнутага профiлю выкарыстоўвалi скоблi i шархебель (вiд гэблiка з паўкруглым лязом). Больш складаным быў выраб акруглай бачарнай клёпкi, бакавы авал якой размячаўся цыркулем (размер) i прымяраўся ў спецыяльным шаблоне (модла). 3 гэтай мэтай выкарыстоўвалi i спецыяльны варштат у выглядзс шырокага ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.