РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 213
Бондары – paмecнiкi, майстры па вырабу драўлянага посуду (гл. Бандарныя вырабы). У Вял. кн. Лiтоўскiм вылучалiся ў асобныя двары (службы) i пасяленнi. Працавалi ў панскiх маёнтках, манастырах, пры замках. У гарадах Б. стваралi свае цэхi. Існавала спецыялiзацыя paмecнiкaў на асобных стадыях бандарных вырабаў. У сярэдневяковых інвeнтapax часта ўпамiнаюцца службы клепачоў, якiя выраблялi клёпку. У 18 - пач. 20 ст. клёпку на Беларусi выраблялi на экспарт. Для сельскiх майстроў бондарства было пераважна падсоб ... Прачытаць
Бор – дзялянка лесу, на якой знаходзiлася 60 борцяў; выступаў як падатковая адзiнка. Не меў пэўна акрэсленых паме¬раў, займаў плошчу каля 30-35 кв. вёрст. Борцi размяшчалi на адлегласцi 1-1,5 вярсты адна ад адной. Форма Б. залежала ад рэльефу мясцовасцi; iншы раз ён меў форму вузкай паласы да 20-25 вёрст. Падзяляўся на паўбор i чвэрцьбор. У скарбовых пушчах з кожнага Б. спаганялася ручка мёду. Прачытаць
Бортнiк – гл. арт. Барцявік
Бортнае знамя – Абазначала прыналежнасць борцi пэўнаму гаспадару. Б. з. высякалi на ствале борцевага дрэва на ўзроунi вачэй. У аснове кампазiцыi - геаметрычныя фiгуры: спалучэннi розных па велiчынi i форме трохвугольнiкаў, рысак, дужак i iнш. Аналагiчныя знакi ўжывалiся пры межаваннi зямлi, лугоў, лесу, азёр, рэчак. Б. з. былi своеасаблiвымi сямейнымi гербамi, якiмi абазначалi ўласныя рэчы i прылады працы. Старцы, дзесяцкiя i iнш. выбарныя кipaўнiкi сялянскiх грамад у 15-17 ст. выкарыстоўвалi Б. з. замест подпi ... Прачытаць
Бортнікі – пчаляры, якiя займалiся ўтрыманнем i доглядам баровак (лясных пчол) у борцях. Б. рабiлi новыя борцi i засялялi ix, рыхтавалi прынаду для раёў, чысцiлi борцi, выбiралi мёд, ахоўвалi пчол ад неспрыяльнага надвор’я (дажджу, вiльгацi, марозу) , шкоднiкаў (мядзведзяў, мурашак). Умельства Б. перадавалася з пакалення ў пакаленне i ў шмат якiх сем’ях бортнiцтва было спачынным на працягу стагоддзяў. Прачытаць
Бортніцтва – старадаўнi лясны промысел, пачатковая форма культурнага пчалярства. Заснавана на развядзеннi i ўтpымaннi лясных пчол-баровак у штучных дуплах-борцях. Развiлося з дзiкага пчалярства, калi чалавек выпадкова (збiральнiцтва), а пазней свядома (паляванне за мёдам) знаходзiў пчалiныя гнёзды ў дуплах дрэу, знiшчаў агнём пчол i забiраў мёд. Як самастойны вiд ляснога промыслу Б. прайшло 3 этапы развiцця: ахова i догляд дзiкiх пчол у знойдзеных дуплах, свядомае ўтрыманне аселенага рою ў прыстасаваных пад ... Прачытаць
Бортны знак – гл. арт. Бортнае знамя
Боруць – гл. арт. Борць1
Борці – адно з балцкiх плямёнаў, якое насяляла паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора памiж нiжнiм цячэннем Вiслы i Нёмана. У 1283 ix землi канчаткова за-хапiў Tэўтонскi ордан. Частка насель¬ніцтвa мiгрыравала на тэр. Лiтвы i Беларусi (сучасныя Браслаўскi, Ашмянскi, Bopaнаўскi. MacтoўcKi, Лідскі, Ваўкавыскі, Баранавiцкi р-ны). Aciмiлявалiся з беларусамi i лiтоўцамi. Вы¬значалiся высокім майстэрствам у будаўніцтве мастоў (лiтоўскае барцяк - мостабудаунiк). Сляды пражывання на землях Беларусi захавалiся ў ... Прачытаць
Борць1 – штучнае або прыстасаванае натуральнае дупло ў дрэве (xвoi, дубе, часам у лiпе, aciнe), дзе жылi дзiкія пчолы. Б. выдзёўбвалi пад кронай дрэва на вышынi 4-15 м ад зямлі. 3 зацiшнага i сонечнага боку рабiлі вузкую прамавугольную адтулiну (доўжня, века, лазейка), праз якую высякалi пешняй камору Б., а потым праз яе выконвалi ўсе работы па догляду за пчоламi. Доўжню закрывалi дубовым бруском i дадаткова прыкрывалі дубовай дошкай (снет, сняток), прымацаванай да дрэва двума штырамi з правушынамi для з ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.