РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 213
Борць2 – Агульная назва дрэва з Б. Прачытаць
Боршч – традыцыйная рэдкая кiслая страва. Вараць з квашаных буракоў, з квашанай капусты, са шчаўя, з лебяды, грыбоў (на Зах. Палессi), з баршчэўнiку. Б. вараць з мясам, заскварваюць салам, затоўкваюць здорам, забельваюць смятанай. Салодкi Б. з буракоў кiсляць сыроваткай, квасам, воцатам. Прачытаць
Бот1 – драўлянае пласкадоннае грузавое судна з палубай i мачтай. Даўж. 20-34 м, шыр. 4-8 м, грузападымальнасць ад 16 да 200 т. Бытавала ў 19 - пач. 20 ст. на Нёмане, Зах. Бугу, Мухаўцы. Прачытаць
Бот2 – Плыт з плеценымi з тоўстых прутоў бартамi. Выкарыстоўваўся на Нёмане для перавозкi грузаў летам па мелкаводдзi. Прачытаць
Боты – тып шытага скуранога абутку. Назва «Б.» найбольш пашырана ў Паўн. i Цэнтр. Беларусi, «чобаты» у Усх. i Зах. Беларусi i на Палессi. Б. былi вядомы ўсх. славянам здаўна. Тэрмiн «Б.» згадваецца ў пiсьмовых крыніцах 10-11 ст. У Дзярж. музеi БССР зберагаюцца шавецкiя калодкi 9-10 ст. Рэшткi Б. знойдзены пры раскопках стараж. Полацка, назва « Б.» зафiксавана ў Радзiвiлаўскiм летапiсе (15 ст.). Б. як практычны i зручны від абутку былi пашыраны па ўсёй Беларусi. Форма Б., ix якасць залежалi ад саслоўнай ... Прачытаць
Боўт – спецыяльны шост для загону рыбы ў сетку. Каб павялiчыць сiлу гуку пры рэзкiм апусканнi боўта ў ваду, на канцы шаста прымацоўвалi конусападобны драўляны або бляшаны наканечнiк з выемкай, часам металiчныя кольца i гайкi на дроце. Прачытаць
Боўтка – гл. арт. Боўт
Бочка – бандарны выраб; адна- цi двухдонная цылiндрычная пасудзiна розных памераў. Робiцца з акруглых выпуклых клёпак, больш шырокiх у сярэдняй частцы, што надае ёй пукатую форму. Клёпкi сцiскаюцца металiчнымi (раней i драўлянымi) абручамi. Функцыянальнае прызначэнне Б. рознае. Б. вялiкiх памераў (на 50-60 вёдзер) выкарыстоўвалi для падвозу вады. Яны былi двухдонныя, з шырокай адтулiнай пасярэдзiне ў клёпках (у якую ўстаўлялася карытца з дзiркай), ix мацавалi ў гарызантальным становiшчы на двухколках. Б ... Прачытаць
Бочка Віленская – даўняя мера сыпкiх рэчываў на Беларусi i ў Лiтве. Паводле пастановы сейма Вял. кн. Лiтоўскага (1766) раўнялася 406,54 л, прыблiзна адпавядала 19 пудам пшанiцы, 18 пудам жыта, 15 пудам ячменю, 10 пудам аўса. Пасля далучэння Беларусі да Pacii прыведзена ў суадносiны з pycкiмi мepaмi, дзялiлася на чвэрці (карцы), 8 aсьмін, 16 шаснастак, 72 гарцы вялiкiя, 144 гарцы малыя (гл. Гарн'ец). Прачытаць
Бравэрка1 – старадаўнi мужчынскi доўгi аднабортны пiнжак з даматканага сукна. Пярэднiя полкi рабiлi цэльнымi з дзвюма праразнымi i дзвюма накладнымi кiшэнямi, спiнку - з падразной шырокай гесткай, са швом пад гесткай i хлясцiкам. Каўнер i барты адкладныя, рукаў завужаны ўнiзе. У 19 - пач. 20 ст. была пашырана сярод заможных сялян, засцянковай шляхты. Пазней падобнае адзенне пад назвай “марынарка” бытавала ў сялян Зах. Беларусi. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.