РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Крук3 – Драўляная ці жалезная прылада для размякчэння аўчын і шкурак дзікіх звяроў. Складалася з ручкі, стрыжня і прымацаваных да яго вяровачнай або раменнай пятлі для нагі і рабочай часткі – К. (мацаваўся пад вострым ці прамым вуглом). Аўчыну (шкурку) прывязвалі да бэлькі ў хаце або ў хляве. Левай рукой трымалі другі канец аўчыны (шкуркі), правай рукой і стрыжнем, які прыводзіўся ў рух правай нагой, устаўленай у пятлю, вадзілі па мяздры ўверх – уніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. Вяск ... Прачытаць
Крук4 – У рыбалоўстве – дапаможнае прыстасаванне для зімовай лоўлі рыбы невадам. Выгнутая палка, звужаная на адным канцы, на які насаджваўся востры металічны наканечнік; на другім канцы прымацоўвалася папярэчная ручка. К. прызначаўся для пошуку і прагону пад лёдам жэрдкі з вяроўкай, за якім потым працягвалі невад. Рабілася гэта праз палонкі, прасечаныя на шляху руху невада. Прачытаць
Крупеня – гл. арт. Крупнік1
Крупнік1 – рэдкая страва з круп. Часцей за ўсё гатавалі з ячных або прасяных круп. Забельвалі малаком або варылі з мясам, бульбай. Часам варылі на сыроватцы, на Брэстчыне – са свіной крыві і круп. Вядомы паўсюдна. Прачытаць
Крупнік2 – Напітак з гарэлкі, пераваранай з мёдам, журавінамі і духмянымі прыправамі, каранямі. Быў вядомы на Гродзеншчыне, Магілёўшчыне. Прачытаць
Крупянка – гл. арт. Крывянка
Круцёлка – прылада для віцця вяровак у дзве столкі. Мела выгляд трызубца з дзяржаннем унізе і перакладзінай уверсе. Была пашырана ў 19 – пач. 20 ст. У наш час не выкарыстоўваецца. Прачытаць
Кручкі – прылада для віцця вяровак у 2 – 3 столкі. Формай нагадваюць рагатку. У вёсках зрэдку карыстаюцца К. і ў наш час. Прачытаць
Крывянка – крывяная каўбаса. Робяць К., як колюць кабана і ёсць свежая кроў. Усё мяшаюць, кладуць (наліваюць) у тоўстыя кішкі, пякуць на бляхах або абварваюць, а потым падпякаюць. Часам крупы сыплюць у кроў сырымі. У Пухавіцкім, Жыткавіцкім р-нах у К. дадаюць дробна пасечаныя вантробы. Замест круп у К. часам дадаюць муку (Жабінкаўскі, Бярозаўскі, Жыткавіцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі р-ны). Часам у К. дадаюць драную бульбу. Вядома на Беларусі паўсюдна. Прачытаць
Крыга – традыцыйная прылада для лоўлі рыбы ў неглыбокіх зарослых месцах. Складалася з двух палазоў і шаста (дзеда), да якіх прымацоўвалася сетка з тоўстых нітак або рэдка вытканае палатно. Канцамі палазы злучаліся з шастом так, што маглі ўтварыць любы вугал. Рыбу лавілі ўтрох: двое, трымаючы К. за сагнутыя канцы палазоў, цягнулі яе, а трэці пры дапамозе дзеда прыціскаў палазы да дна. Каб праверыць улоў, палазы зводзілі і прыпадымалі К. над вадою. Была пашырана па ўсёй Беларусі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.