РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Кубак1 – святочны галаўны ўбор дзяўчат у неглюбскім строі 19 – сярэдзіны 20 ст. Гранёная або часткова скругленая на патыліцы карона – каробачка выш. 11 – 12 см, якую надзявалі паверх валасоў, заплеценых у адну касу. Каробачку (каркас) рабілі з лубу, паперы і абшывалі тканінай. Аздаблялі К. паскам белых карункаў, гладкафарбаванымі чырвонымі, зялёнымі, аранжавымі, сінімі стужкамі (кожная стужка выступала адна з-пад адной на 3 – 5 мм). Па ніжнім краі нашывалі самую прыгожую, затканую рознакаляровымі дробным ... Прачытаць
Кубак2 – невялікая гліняная, драўляная, металічная, часам лубяная пасудзіна цыліндрычнай, усечана – канічнай або бочкападобнай формы з ручкай. Ёмістасцю звычайна не больш 1 л. Выкарыстоўваўся для піцця вады, квасу і інш. Напіткаў. Гліняныя К. рабілі паліванымі і чорназадымленымі. Аздаблялі лінейна – хвалістым контррэльефным арнаментам, глянцаваным геаметрычным узорам, ангобнай размалёўкай, радзей ляпным дэкорам. На Пн Беларусі для трываласці К. апляталі бяростай. Унутраную паверхню медных і латунных К. л ... Прачытаць
Кубел – бандарны выраб, у якім хавалі адзенне, саматканае палатно, каштоўныя рэчы. К. рабілі з доўгіх (да 120 – 140 см) асінавых ці хваёвых клёпак, якія растаўлялі вакол круглага, радзей эліпсоіднага днішча і сцягвалі 4-7 абручамі. Дзве больш доўгія процілеглыя клёпкі, што выступалі зверху, утваралі вушкі (былі К. і без іх). Неабходны элемент К. – накрыўка простая ці з абечкам (века). Яна заціскалася зверху засаўкай (цуркай), прасунутай праз вушкі; на адным канцы цуркі часам была проразь для замка. К. б ... Прачытаць
Кубелец – бандарны выраб, прызначаны для захавання сала і мясных прадуктаў. Памерамі меншы за кубел (вышыня 50 – 75 см). Рабіўся з дубовых, радзей асінавых, альховых клёпак, сцягнутых жалезнымі ці драўлянымі (дубовымі, арэхавымі) абручамі. Меў простую накрыўку, якая прыціскалася засаўкай, прасунутай праз вушкі дзвюх даўжэйшых процілеглых клёпак. У сельскі побыце сустракаецца і ў наш час. Прачытаць
Кубельнік – вясельны чын з боку маладога або маладой, які павінен быў выкупіць кубел (скрыню, куфар) з пасагам у сваякоў маладой, заплаціць прысутным за перанос яго на воз і адвезці разам з поездам прыданых да маладога. Жаніх або яго бацька выкуплялі ў К. кубел, “ацэньваючы” яго кошт па колькасці абручоў на ім. За перавоз кубла маладая звычайна пакрывала каня станам палатна, якое забіраў К. Прачытаць
Кубельчык – гл. арт. Бельчык
Кублік – гл. арт. Кубелец
Кувада – сукупнасць радзінных звычаяў і абрадаў, якія стваралі ілюзію, што раджае не маці, а бацька. Згодна з К. прысутнасць мужа аблягчала пакуты жонкі ў час родаў (муж ляжаў на лаве і стагнаў або паіў жонку вадой са свайго рота і інш.). На Беларусі К. не мела шырокага распаўсюджвання. Прачытаць
Кудзеля1 – любое валакно, падрыхтаванае да прадзіва. Прачытаць
Кудзеля2 – Ачоскі лёну (пачыссе, абдзіркі, зрэб’е), якія заставаліся пасля часання валакна на кужаль. Пры дапамозе верацяна валакно калацілі, складвалі пластамі і скручвалі ў трубку. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.