РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Куль1 – тоўсты сноп жытняй няцёртай саломы, якая ўжывалася для пакрыцця стрэх, пляцення матаў на вокны і дзверы для ўцяплення хаты. Прачытаць
Куль2 – Вялікі мяшок з рагожы для солі, мукі, зерня, агародніны, вугалю і інш. Тэрмін “К.” у значэнні “рагожны мех” вядомы з 17 ст. У 18 – 19 ст. К., як ёмістасць для прадуктаў і інш. Тавараў шырока выкарыстоўваўся пры транспарціроўцы грузаў на рачных суднах і плытах. Рагожныя К. былі таксама важным прадметам экспарту. Ткалі кулявую рагожу адпаведных памераў і гатунку: для мучных, саляных і інш. К. Найбольш пашыраны былі 2 віды віды мучных К.: пяцерыковыя (на 5 пудоў; даўж. 2 аршыны, шырынёй 22 вяршкі) ... Прачытаць
Куль3 – Даўняя адзінка вымярэння сыпных рэчываў, гал. чынам збожжа. Аб’ём неаднаразова мяняўся. У 18 ст. К. жыта раўняўся 8 пудам; у 19 ст. К. жыта – 9 пудам 10 фунтам, К. аўса – 6 пудам 5 фунтам. Прачытаць
Куль4 – частка шэрагу рыбалоўных прылад, у якую трапляе рыба. У снасцях тыпу невада – проста сеткавы мяшок, у венцерах, мярэжах – сеткавы мяшок, нацягнуты на абручы. Унутры адно або два сеткавы горлы, праз якія рыба заплывае ў К. Горла ўтрымліваецца ў адкрытым стане пры дапамозе шнуроў, што адыходзяць ад абручоў; у задняй частцы К. зацягваецца вяровачкай, як кісет. Прачытаць
Кульба – гл. арт. Кульбака
Кульбака – палка для апоры пры хадзьбе. Рабілі з розных парод дрэва, часцей з ядлоўцу. Была без ручкі і з ручкай, часта вельмі мудрагелістай. Нярэдка К. ўпрыгожвалі разьбой, выпальваннем і інш. Прачытаць
Кулька – гл. арт. Грузіла
Кульманы – гл. арт. Клёцкі
Культ продкаў – рэлігійнае шанаванне памерлых бацькоў і ўсіх родзічаў. Развіваўся як сямейны культ на стадыі распаду родавага ладу. Генетычна звязаны з першабытнымі анімістычнымі вераваннямі і ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду, нашчадкаў, гаспадаркі. Перажыткі і сляды К. п. захаваліся ў бел. Святкаваннях дзядоў, радаўніцы, у пахавальных абрадах і звычаях (памінкі), галашэннях. З К. п. звязаны і міфалагічны вобраз дамавіка як духа – ахоўніка хатняга ачага. У наш час традыцыйная памінальная абраднасць пераа ... Прачытаць
Кумаванне – старадаўні абрад устанаўлення прыязных, сяброўскіх адносін. Спраўлялі яго пераважна ў канцы вясны – пач. Лета на “зялёныя святкі” (сёмуху) ва ўсх. І цэнтр. Частцы Беларусі (Магілёўшчына, Міншчына). Дзяўчаты ішлі ў лес, звязвалі галінкі бярозак (“завівалі” іх), праходзілі парамі тры разы ўзад і ўперад пад завітымі ў вянок бярозкамі, спяваючы песню пра ўстанаўлення сяброўскіх адносін. Пасля гэтага елі абрадавую страву (яечню). Абрад поліфункцыянальны. У далёкім мінулым ён сімвалізаваў наступленне ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.