РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Куратнік – невялікая рубленая прамавугольная ў плане, пабудова для курэй. Страха можа быць любой формы, матэрыял – пакрыцця – салома, дор, гонта і інш. У адной са сцен, звычайна ля дзвярэй, невялікае акенца. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне К. тынкуюць і беляць. На Падняпроўі сустракаюцца К. ў выглядзе шатровай страхі, умацаванай на слупе. Пад парасонам страхі – седала, куды куры залазяць на драбінах. Прачытаць
Курач – гл. арт. Зубель
Курная хата – жылая пабудова звычайна зрубнай канструкцыі. У мінулым асноўны тып жылля сялян. Першапачаткова аднакамернае жыллё невялікіх памераў (прыкладна 4×5 м) без сенцаў, з уваходам з тарцовага боку і курнай печчу без коміна. Невялікія дзверы (прыкладна 1,4 м вышынёю), маленькія прыземістыя акенцы. На працягу стагоддзяў К. х. задавальняла бытавыя і вытворчыя запатрабаванні сяляніна і надзейна ахоўвала яго ад холаду. Тоўстыя дылі, пакладзеныя канцамі на сцены зруба, служылі страхой і столлю. Часам паверх ... Прачытаць
Курыца – гл. арт. Какошына
Курэль – гл. арт. Зубель
Курэнь – збудаванне для адпачынку рыбакоў, лесарубаў, якія вялі промысел на значнай адлегласці ад месца жыхарства і затрымліваліся там працяглы час. У ім захоўвалі прадукты харчавання, запасное адзенне. Рыбакі будавалі К. на ўзвышаных берагах непадалёку ад вады. На сошкі, укапаныя ў зямлю, клалі жэрдкі. Па перыметры ўтворанага каркаса прыстаўлялі ўшчыльную адна да адной драўляныя плашкі, калкі, якія пакрывалі сенам і абкладвалі дзёрнам. Формай К. нагадвалі піраміду або конус. У К. было 2 праёмы: адзін зб ... Прачытаць
Куст – старажытны веснавы ( познавеснавы) абрад. Прымяркоўваўся да другога дня сёмухі. Найб. Пашыраны на Піншчыне, захаваўся ў жывым бытаванні. Выконвалі дзяўчаты. Самую юную, прыгожую прыбіралі кустом: кляновымі, ліпавымі ці бярозавымі галінкамі верхам уніз, звязанымі ў аснове; на галаву надзявалі вянок. “Дзявочае войска” на чале з К. па дзве ў рад (спачатку старэйшыя, потым падлеткі) абходзілі двары, спявалі куставыя песні. У іх велічалі куст, гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей, жадалі добрага ўраджаю, ... Прачытаць
Кутнікі – катэгорыя збяднелых беззямельных сялян у 16 – 19 ст., якія не мелі ўласнай хаты і таму наймалі для жылля кут (адсюль і назва). Займліся пераважна рамяством, промысламі, выконвалі работы па найму. Асн. Іх павіннасцю быў грашовы чынш. У асобных уладаннях неслі дваровую службу. У 19 ст. К. зліліся з асн. масай прыгонных сялян. Прачытаць
Куфар – драўляная ёмістасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У К. збіоалі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Мелі выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім векам, часта па- мастацку акаванай, забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах – вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны ... Прачытаць
Куханы – здобнае салодкае печыва на содзе. Крутое цеста рскачваюць, рэжуць ромбікамі, пякуць на блясе, патэльні. Вядомы ў Цэнтр. І Усх. Беларусі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.