РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 30
Каза1 – прыстасаванне для агню. Выкарыстоўвалася для начной лоўлі рыбы восцямі. Мела выгляд плеценага з дроту кошыка, што падвешваўся на канцы палкі, устаноўленай на носе лодкі або чоўна. Рабілі К. і са скляпаных паміж сабою металічных пласцінак, якія прымацоўвалі да палкі ўтулкай. На ПнЗ Беларусі сустракаліся К. з металічных пласцін у выглядзе жолаба. Прачытаць
Каза2 – Сажань, драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зям. участкаў. Прачытаць
Казан – чыгунны кацёл для прыгатавання ежы ў плытагонаў, рыбакоў, лясных рабочых. Прачытаць
Казырок – гл. арт. Адліў
Какошына – канструкцыйны элемент старадаўняй страхі на сволаках (на лемягах, на гадунах, з ветраніцамі). У некаторых мясцовасцях называлася курыца. Франтон рабіўся закотам. Замест агульнапрынятых крокваў для асновы страхі рабілі на абедзвьх тарцовых сценах сволакі. Кожную пару сволакаў процілеглых сцен замацоўвалі “пакотам”, “накотам”. Пад ніжні сволак падкладвалі 2 – 3 пары К., выкапаных з коранем ці выпеленых з дошак. На К. накладваўся жолаб для вадастоку. Прасцейшы варыянт – звычайная дошка (закрыліна) ... Прачытаць
Калiнок – гл. арт. Балалайка
Калатуха1 – гл. арт. Баўтуха
Калатуха2 – гл. арт. Калатуша1
Калатуша1 – рэдкая страва з мукі. Кіпяцілі малако (часам з вадою), у яго патрошку сыпалі муку, перамешваючы лыжкай ці калатоўкай, і варылі. Часам муку замочвалі вадой або замешвалі густа (“грудачкамі”). Калі К. варылі на вадзе, яе запраўлялі алеем або заскварвалі. Была пашырана па ўсёй Беларусі. Прачытаць
Калатуша2 – гл. арт. Зацірка
2009–2019. Беларусь, Менск.