РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Млын вадзяны – збудаванне на беразе ракі ці праточнага возера для памолу зерня. Вядомы з часоў Кіеўскай Русі. Будаваліся пры княжацкіх дварах, у манастырскіх вотчынах. Асабліва пашырыліся ў 16 – 18 ст. Уладальнікамі іх былі таксама купцы і дзяржава. На Беларусі М. в. Шырока бытавалі да пач. 20 ст. У асноўным будавалі колавыя, турбінныя і наплаўныя млыны. Найбольш пашыраны быў колавы. Асноўная яго частка – вялікае (да 4 м у дыяметры) вертыкальна пастаўленае кола (радзей два), насаджанае на гарызантальную вось. ... Прачытаць
Млын ветраны – збудаванне для размолвання зерня з дапамогай сілы ветру. Прачытаць
Моль – спосаб транспарціроўкі на невялікіх рэках лесаматэрыялаў, не звязаных у плыты. Пры молевым лесасплаве для затрымання лесу рабілі ўпоперак ракі забому (бом, ланцуг) са звязаных паміж сабою бярвён. Прачытаць
Морг – адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 0,71 га. 30 моргаў складалі валоку. Прачытаць
Мост – збудаванне, па якім праходзіць шлях цераз раку, канал, роў ці іншую перашкоду. На Беларусі найчасцей будавалі М. цераз рэкі. Рабілі іх звычайна з дрэва. М. складаецца з апор і насцілу. Апоры рабілі ў выглядзе паляў – моцных бярвён, якія ўбівалі радамі па 4 – 12 праз 6 – 8 м у дно ракі, а таксама ў выглядзе зрубаў з бярвён (“ізбіц”), якія для большай трываласці шчыльна запаўнялі каменнем. На апоры звычайна выкарыстоўвалі дрэва больш устойлівае ў вадзяным асяроддзі – дуб, вольху. На вялікіх рэках ... Прачытаць
Мотальскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Зах. Палессі. Бытаваў у 19 – 1-й пал. 20 ст. на невялікай тэр. Іванаўскага р-на (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца). Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, , урузную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца – гл ... Прачытаць
Мотальскія кажухі – традыцыйнае зімовае народнае адзенне, якое вырабляюць майстры з в. Моталь (Іванаўскі р-н). Пашыраны з даўніх часоў. Шылі доўгія шчыльныя да стану белыя нядубленыя кажухі з адкладным каўняром. Кроілі з бакавымі клінамі (“вусамі”), зашпільвалі на гаплікі. М. к. Багата аздаблялі рознакаляровай вышыўкай “козлікамі”, гладззю, нашыўкамі пярэстага шнура, раменьчыкаў, тканіны (найчасцей блакітнае, чырвонае, зялёнае сукно), пампонамі. З 1930-х г. М. к. Робяць з дубленых аўчын, якім надаюць чырвона – цагл ... Прачытаць
Мотальскія ручнікі – традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі в. Моталь Іванаўскага р-на. Вядомы з канца 18 ст., у 2-й пал. 19 ст. ў Моталі працавалі ткачы – рамеснікі. Даўжыня М. р. Звычайна 210 – 240 см. Ткуць у “елачку” пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8 – 10 пасмаў. Традыцыйны колер узораў – чырвоны з чорным (у сучасных таксама з сінім, зялёным). Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2 – 3-каляровыя (у сучасных 4-каляровыя) палоскі – “коскі”, у другіх – па ўтку шмат каляровых ... Прачытаць
Моташка – гл. арт. Матавіла
Мсціслаўская кераміка – вырабы мясцовых ганчароў 12 – 19 ст. з Мсціслава. У 12 – 13 ст. выраблялі гаршкі з канаўкай на ўнутранай паверхні, аздобленыя на плечуках хвалістым арнаментам, насечкамі і наколкамі (такі дэкор захаваўся да 15 ст.). Посуд 12 – 15 ст. меў на донцах клеймы ў выглядзе крыжоў, кругоў, ромбаў, трохвугольнікаў і інш. Посуд канца 16 – пач. 18 ст. (гаршкі, куфлі, кубкі, збаны, глякі, рынкі, талеркі, міскі) звонку і знутры пакрывалі зялёнай і карычневай палівай; выраблялі і чорназадымлены посуд (гладышы ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.