РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Поршні – гл. арт. Пасталы
Посцілка – узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага, а э мінулым і абрадавага прызначэння; від мастацкіх тканін. Тэхнікай выканання, памерам, кампазіцыйна-арнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. П. засцілаюць ложак, ёю накрываюць, яе вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты; П. засцілалі выязныя сані і вазкі, клалі маладым пад ногі ў час благаславення іх ў вясельным абрадзе, лічылі важнай часткай пасагу маладой. Грубатканую П. называюць радзюжкай. Традыцыйныя П. ткалі ў 3 -4 ... Прачытаць
Пояс – няма Прачытаць
Правідкі – гл. арт. Провідкі
Пражэльнік – ганчарны выраб; нізкая гліняная пасудзіна з дугападобнымі ручкаміпа баках або без іх (называлі таксама патэльня). Ужывалі для смажання (пражання) мяса, яечні і інш. страў, часам для сушэння ягад, грыбоў. У 1-й пал. 20 ст. ў некаторых ганчарных цэнтрах Паўн. і Зах. Беларусі П. выраблялі чорназадымленным і гартаваным. У наш час выйшаў з ужытку. Прачытаць
Пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12 ст. Прачытаць
Прапілоўка – тэхніка стварэння ажурнага скразнога ўзору на дошках для аздаблення збудаванняў. На дошку ад рукі ці па шаблону наносяць малюнак, з якога лучковай пілой з вузкім палатном (лобзікам) выдаляюць адпаведныя ўчасткі фону. Пашырылася ў канцы 19 ст. Аздаблялі П. ліштвы акон (раслінны, геаметрычны, зааморфны ўзоры). Найбольшае пашырэнне меў матыў у выглядзе 2 S-падобных раслінных завіткоў, павернутых у процілеглыя бакі. Закрыліны па краях страхі і карнізы па перыметры зруба выпілоўваліся па ніжнім краі ... Прачытаць
Прасліца – гліняны або каменны грузік з адтулінай у цэнтры, які надзявалі на верацяно, каб павялічыць інерцыю яго вярчэння. Рабілі звычайна шара- ці грушападобнай формы, упрыгожвалі нескладаным арнаментальным узорам, радзей – надпісамі. Паявіліся ў познім неаліце з узнікненнем прадзення і ткацтва. Прачытаць
Праснак1 – даўняе хлебнае печыва ў выглядзе тоўстага бліна. Пяклі з жытняй мукі без закваскі, на содзе і сыроватцы. Цеста замешвалі крута, як на хлеб; выпякалі на патэльні. Каб П. не патрэскаўся, на ім (звычайна пальцам) рабілі неглыбокія дзірачкі. Спечаны П. пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам; елі замест хлеба. Пяклі П. таксама з хлебнага цеста, якое яшчэ добра не падышло (Міншчына, Мсціслаўшчына, Чэрвеньшчына). Такі П. называлі пробай хлеба. Калі не хапала мукі, П. пяклі з тоўчанай варанай бульбы і ... Прачытаць
Праснак2 – гл. арт. Корж
2009–2019. Беларусь, Менск.