РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Прасніца – драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Вядомы 4 асноўныя тыпы П.: лапатападобная, П.-грэбень, П.-вілы, П.-кій. Найбольш пашыраны лапатападобная і П.-грэбень (Прыпяцкае Палессе). Лапатападобныя П. рабілі з суцэльнага кавалка дрэва (частка ствала с карэнішчам) ці з 2 частак – лопасць пад прамым вуглом устаўлялі ў днішча або ў адтуліну ў лаве (Зах. Палессе). Лопасць звычайна рабілі прамавугольнай формы з адносінамі бакоў 2:1, сустракаліся таксама вёслападобныя (Лідчына) ... Прачытаць
Прачыстая – летняе свята народнага календара, якое адзначалі 15 жніўня с. ст. Праваслаўнай царквой святкуецца як дзеннь успення маці боскай. Назва ўспленне тлумачылася ў народзе тым, што ў гэты дзень ужо спелыя плады і часткова яравая збажына. На П. ў царкве асвячалі хлеб, зеляніну. Асвечанае жыта, перамяшаўшы з астатнім, адкладвалі да новай сяўбы, каб прычакаць на наступны год добрага ўраджаю. У нар. песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі с.-г. работамі: “Прачыста снапкі падае”, “на восець н ... Прачытаць
Провідкі – земляробчы абрад, звязаны з пачаткам вясновых палявых работ. За некалькі дзён да ворыва селянін ішоў у поле, браў з сабою загрорнутыя ў чысты ручнік хлеб, соль, а таксама асвечаныя галінкі вярбы. Паклаўшы на мяжы хлеб і соль, ён абыходзіў поле і ўтыкаў галінкі вярбы па краях палеткаў. Калі П. прыходзіліся на тыдзень пасля вялікадня, араты браў з сабою і велікодныя яйкі, шкерлупінне ад якіх пасля трапезы закопваў ня мяжы, а зверху клаў камяні. П. адлюстроўвалі рэшткі язычніцкай магіі, у нар. уяў ... Прачытаць
Процяг – від вышыўкі. Арнаментальная паласа, вышытыя П., складаецца з пэўнай колькасці радкоў: нітку працягваюць па ўсёй даўжыні ўзору паралельна лініі ўтку (радзей асновы); канец і пачатак кожнага радка замацоўваюць 2 – 3 шыўкамі. Геаметрычны ўзор утвараецца чаргаваннем вонкавых і адваротных шыўкоў, якія пракладваюць праз пэўную колькасць нітак тканіны, што абумоўлівае строгую дакладнасць арнаменту (вонкавым выглядам падобны на ўзор бранага ткацтва). Для вышыўкі П. выкарыстоўвалі баваўняныя, пераважна ... Прачытаць
Пругі – прылада для раўнамернагарасцяжэння тканіны ў працэсе ткання; дзе рухома змацаваныя (не па цэнтры) вузкія дошчачкі з цвічкамі на канцах. Называлі таксама распорка, шпарутка. П. клалі на палатно, пратыкаючы яго цвічкамі па краях, распрамлялі іх і расцягвалі тканіну. Прачытаць
Прудавік – гл. арт. Затор
Пружанская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з г. Пружаны, які ў 19 – 1-й пал. 20 ст. быў вядомы як адзін з буйнейшых ганчарных цэнтраў паўд.-зах. Беларусі (налічвалася больш за 200 ганчароў). Тут выраблялі чорнаглянцаваны посуд традыцыйнага асартыменту: гаршкі і слаі з накрыўкамі, збанкі, макатры, спарышы, міскі, талеркі, патэльні, кубкі і інш. Вырабы вызначаюцца буйнымі формамі з выразным чляненнем аб’ёмаў, у аснове якіх шар, цыліндр, конус. Формы посуду падкрэслены глянцаваным дэкорам у выглядзе вертыкальных і ... Прачытаць
Прусы – група заходнебалцкіх плямён, якія ў 2-й пал. 1-га – першых стагоддзях 2-га тысячагоддзя н. э. насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана. У 13 ст. заваяваны Тэўтонскім ордэнам, большай часткай асіміляваны немцамі; частка П. перасялілася ў Літву, Польшчу. На землях Беларусі, згодна Валынскаму летапісу, упершыню паявіліся ў 1276-78 у раёнах Гродна, Слоніма і Ваўкавыска. Увайшлі ў склад бел. народнасці. Сляды існавання П. на бел. землях захаваліся ў тапанімічных назв ... Прачытаць
Прут – даўняя мера даўжыні (7,5 локця, або 4,87 м) і плошчы (23,7 м кв.) на Беларусі. Ужываўся пры пазямельных вымярэннях. Адзінка, у 10 разоў меншая за П., наз. прэнцік. Прачытаць
Прыбалтыйская культура – археалагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў 1-й пал. 2-га тысячагоддзя да н. э. насялялі Беларускае Панямонне і паўд. –ўсх. Прыбалтыку. Асноўны занятак насельніцтва – прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся на берагах вадаёмаў. Наземныя прамавугольныя ў плане жытлы мелі 2-схільную страху. Унутры жытлаў былі адкрытыя агнішчы, абкладзеныя камянямі. Пахавальны абрад – трупапалажэнне (нябожчыкаў хавалі ў глыбокіх ямах у скурчаным становішчы на баку), пахаванні адзі ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.