РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22
Пчальнік – гл. арт. Пасека
Пчаляры – людзі, якія прафесійна або па-аматарску займаюцца развядзеннем пчол дзеля атрымання мёду, воску і інш. прадуктаў пчалярства. У пач. 16 ст. з пашырэннем калодных вулляў і прысядзібных пасек многія сяляне пачалі займацца пчалярствам як дапаможным заняткам. Праца П. патрабавала разнастайных ведаў, практычных навыкаў, назіральнасці і інтуіцыі. Хадзіць ля пчол вучыліся з маленства, спасцігаючы сакрэты майстэрства ад бацькоў і дзядоў. Найбольш важныя таямніцы – розныя прыкметы, замовы, прымхі – П. пер ... Прачытаць
Пчэльня – гл. арт. Пасека
Пызы – гл. арт. Калдуны
Пядзя1 – даўняя мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў. Са значэннем меры слова “пядь” ужывалася ўжо ў Ізборніку Святаслава 1073. Прачытаць
Пядзя2 – Ужываецца таксама ў значэнні ўчастак зямлі, прасторы. Прачытаць
Пяльцы – гл. арт. Більцы
Пянька – канаплянае валакно. Для атрымання яго каноплі рвалі ў 2 этапы: у канцы ліпеня мужчынскія сцёблы (плоскунь, пласканне), у жніўні, як паспее семя, - жаночыя (мацеркі, майткі). Валакно з плоскуні было больш мяккім, яго выкарыстоўвалі для вырабу тканін, з П. вілі вяроўкі, аборы. Працэс апрацоўкі сцёблаў канапель амаль супадае з працэсам апрацоўкі саломкі лёну. Адрозненне толькі ў тым, што трасту канапель абавязкова мачылі, а потым рассцілалі і перад мяццем (для змякчэння) білі пранікам. Прачытаць
Пярун – вобраз старажытнай міфалогіі ўсходніх і інш. славянскіх народаў, вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсходніх і інш. славянскіх народаў, вярхоўнае язычніцкае бажаство ўсходніх славян, бог грому і маланкі. Падобны да стараж.-грэчаскага бога Зеўса і стараж. – рымскага Юпітэра. У стараж. славян увасабляў навальнічную хмару, якае дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У “Аповесці мінулых гадоў” сярод багоў П. названы першым. У гонар П. будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некаторых знойдзены на Беларусі). Ідалы П ... Прачытаць
Пярэварацень – фантастычны персанаж нар. павер’яў і казак; чалавек, ператвораны ці здольны сам дзівосным чынам ператварыцца ў звера, расліну, камень. Узнік на аснове татэмізму. Найчасцей П. – гэта чалавек, ператвораны чараўніком у воўка, ці сам чараўнік у воўчай выяве. Пра П. расказваў яшчэ стараж. – грэчаскі вучоны Герадот у сваіх сказаннях пра Скіфію. На Беларусі і ў наш час бытуюць творы пра П. у розных жанрах фальлору, пра ператварэнні чалавека ў мядзведзя, лася, казу, птушак, дрэвы, кветкі, камяні. Асаблі ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.