РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5
Раёк1 – від паказу на кірмашах. Пашыраны ў Расіі і на Беларусі ў 19 – пач. 20 ст. Дэкарыраваная скрынка з адтулінамі (у іх устаўляліся павелічальныя шкельцы), праз якія разглядалі прымацаваныя да вяртушкі карцінкі рэлігійнага і свецкага зместу, нар. лубкі і інш. Паказ суправаджаўся вершаванымі (звычайна імправізаванымі) тлумачэннямі акцёра-раёшніка. Раёшнікамі ці ралёшнікамі часта называлі і бел. батлеечнікаў. Прачытаць
Раёўка – гл. арт. Раёўня
Раёўніца – гл. арт. Раёўня
Раёўня – круглая лубяная каробка з накрыўкай для аграбання раёў і пераноскі іх з месца лоўлі на пасеку. Прачытаць
Ражка – пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15 – 20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме – цыліндручную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжанымі клёпкамі. Яшчэ дзве больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі. Да вушак Р. прымацоўвалі пяньковую ці лыкавую почапку. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і змешвалі напаўвадкі корм (мешынку) для свіней. У наш час амаль выйшла з гаспада ... Прачытаць
Ражок – гл. арт. Жалейка
Разак1 – прылада, што ўжывалася для падсобных земляробчых работ, выкарыстоўвалася пры апрацоўцы абложнай зямлі, дзярніны, лугу. Р. разрэзвалі зямлю на палоскі перад сошным ворывам. Востры доўгі нож (звычайна кавальскай работы) мацаваўся паміж вобжамі пад тупым вуглом да зямлі. Прачытаць
Разак2 – Прылада для капання торфу. Прачытаць
Развалкі – найбольш пашыраны від саней на Беларусі. Паверх пагрузачнай пляцоўкі (для яе павелічэння) уздоўж саней прымацаваны 2 жэрдкі з папярочнай на канцах – развалкі (адсюль і назва). Выкарыстоўваецца на гаспадарчых работах і для выездаў (тады на Р. ставяць кузаў – трохбаковую рашотку, або драбінкі, плецены палукашак). Бытуюць і ў наш час. Прачытаць
Разгрэбіны – гл. арт. Папялішча
2009–2019. Беларусь, Менск.