РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 28
Бёрда – ткацкая прылада, што служыць для прыбiвання ўтку ў кроснах. Прамавугольная рама (шыр. 40-50 см i больш выш. 15-18 см) з устаўленымi i замацаванымі пласцiнкамi (тpacнiнкaмi) з тонкай (1 мм) асiнавай цi кляновай лучынкi. У 20 ст. Б. пачалi рабiць з металiчнымi пласцiнкамi. Для ткання Б. устаўлялася ў набiлiцы. Для вырабу суцэльных посцiлак выкарыстоўвалi Б. да 1,5 м шырыней. Б. для ткацтва рагож рабiлi з дубовых пласцiнак з вочкамi пасярэдзiне (мачальныя стужкі снавалi пачаргова ў шчылiны памiж ... Прачытаць
Біклага – бандарны выраб; двухдонная пляскатая пасудзiна на 5-10 л для дастаўкіi вады, квасу i iнш. нaпiткaў. Рабiлася з дубовых (радзей яловых) сцягнутых абручамi клёпак, у 1,5-2 разы карацейшых за дыяметр днiшча; у адной клёпцы была адтулiна, затыкалася коркам. Пераносiлi на рэменi, што мацаваўся ў спецыяльных гнёздах (вушках) збоку пасудзiны. Сустракалiся В. у выглядзе кадачкi з нociкaм (апрацаваны сучок адной з клёпак). Шырока бытавалi ва ўжытку беларусаў амаль да сярэдзiны 20 ст. Прачытаць
Біла – старажытны самагучны ударны iнcтpумeнт. Мае выгляд прамавугольнай з вузкiм перахватам пасярэдзiне драўлянай або металiчнай дошкi цi бруска, па якiм б’юць (“калатаюць») палкай з шарыкам на канцы або малатком. Б. вялiкага памеру падвешвалi на бiлнiцу, малое Б. трымалi ў руцэ. Пры удары па Б. узнiкаюць моцныя рэзкiя гyкi неакрэсленай вышынi. Выкарыстоўвалi як сiгнальны iнcтpумeнт, эмацыянальна кaмунiкaтыўны змест сiгналаў успрымаўся праз тэмп удараў. Выкарыстоувалася i ў мaнacтыpcкiм побыце (для ад ... Прачытаць
Білінгвізм этнічны – валоданне дзвюма моўнымі сістэмамі і карыстанне імі. Прачытаць
Більцы – прыстасаванне для вышывання ў выrлядзе рамы або круга, на якiя нацягваецца i замацоўваецца ткaнiнa. Прачытаць
Бінарныя апазіцыі – сiстэма дваiчных процiпастаўленняў, якiя вызначалi прасторавыя, часавыя, ацэначныя i iнш. характарыстыкi асноўных з'яў i персанажаў мiфаў, падкрэслiвалi дуалiзм i адзiнства ў рамках мiфаў. Найбольш унiверсальны сродак апiсання семантыкi ў мiфалагiчнай мадэлi свету. Да прыкладаў Б. а. адносяцца процiпастаўленнi тыпу верх - нiз, неба - зямля, зямля - падземнае царства, правы - левы, усход - заход, белы - чорны, мужчынскi - жаночы, свой - чужы, цот - няцот i г. д. Апазiцыя верх - нiз у слав. мiфало ... Прачытаць
Бірулка – гл. арт. Бірулька1
Бірулька1 – невялiкая палачка, ужываласяя замест гузiка. Прачытаць
Бірулька2 – Блок у кроснах для нітоў. Прачытаць
Бірылка – гл. арт. Бірулька1
2009–2019. Беларусь, Менск.