РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Брус2 – гл. арт. Брусок
Брусак – гл. арт. Багор1
Брускі – мучная страва накшталт кiсялю. У падсолены кiпень засыпалі бабовую або гарохавую муку, заскварвалі салам з цыбуляй або дабаўлялi тлушч. Перамешвалi, гарачым разлiвалi ў неглыбокiя міскіi i ставiлi ў халоднае месца, каб загусцела. Перад падачай на стол рэзалi на кавалкi. Калi гатавалi страву поснай, дабаўлялi папярэдне замочаныя i нарэзаныя сушаныя яблыкi i грушы. Страва была пашырана на Магiлёўшчыне i Вiцебшчыне. Прачытаць
Брусніцы настоеныя – настой з бруснiц. Ягады залiваюць гатаванай астуджанай вадой, часам дабаўляюць цукар або мёд. Посуд з ягадамi накрываюць палатном i ставяць у цёмнае халоднае месца. Б. н. вядомы па усёй Беларусi. Прачытаць
Брусок – тачыльны, шлiфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохграннiка. Прачытаць
Брусочкі – народны музычны ўдарны iнструмент з групы самагучальных - правобраз ксiлафона. Складаецца з сасновых брусочкаў (10 i болей) аднолькавай таўшчынi, але роз¬най даўжынi, якiя ўкладваюць паралельна на 2 пучках жытняй саломы, моцна перавязаных у некалькiх месцах. Ударамi маленькiх драўляных малаточкаў здабываюцца моцныя, але мяккiя, прыемнага тэмбру гукi рознай вышынi. Б. бытавалi ў раёнах Гомельскага Палесся i на Магiлёўшчыне. Зараз не сустракаюцца. Прачытаць
Брыгаўкі – рулявыя вёслы на пярэднім і заднім звёнах плыта на Зах. Дзвіне. Прачытаць
Брыль – мужчынскi галаўны ўбор беларусаў. Рабiлi Б. плеценыя (з саломы, мятлiцы, лазы, чароту), якiя насілi летам, i валеныя, лямцавыя, якія насiлi ў любую пару года. Палі плеценага Б. прамыя (шыр. 4-10 см), верх у выглядзе ўсечанага цылiндра (выш. 8-10 см). Разнастайнасцю прыёмаў пляцення, тонкасцю паверхневай структуры вызначаюцца саламяныя Б., якiя плялi звычайна са сцяблоў жыта (у зубчыкi цi прама) i прашывалi суравымi нiткaмi цi конскiм воласам. Святочныя Б. паверх палёў абвязвалі каляровай тасьмой ... Прачытаць
Брында – Прылада для рыхлення воўны: палка даўжынёй каля 70 см, на якую нацягвалi струну з авечай кiшкi. Воўну клалi на рашотку з лучыны, падвешаную пад В., на струне бiлi драўляным або жалезным байком, яна хiсталaся i разрыхляла воўну. Была пашырана ў мясцовасцях, суседнiх з Расiяй. Прачытаць
Брындза – гл. арт. Брынза
2009–2019. Беларусь, Менск.