РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Брынза – загатаваны ў запас тварог. У пост, калi малочныя пра¬дукты не спажывалiся, добра выцiснуты (вычаўлены) тварог або сыр перамешвалi з соллю (у халодную пару года без солi), складалi (стоўпвалi) у дежкі або бочачкi, залівалi або закладалi сметанковым маслам. В. доўга захоўвалася ў халодным месцы. Елi яе падагрэтай цi халоднай. Была найбольш пашырана ў Цэнтр. i Усх. Палессi. Прачытаць
Брычка – выязны чатырохколавы экiпаж для коннай запрэжкi, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды. Скдадалася з колавай асновы i кузава (на рысорах або без ix). Мела разнастайную форму, рознай велiчынi пярэднiя і заднiя колы з бакавымi шчыткамi (закрылiны) па-над iмi. Кузаў быў звычайна адкрытым, рашотчатым цi суцэльным, больш нізкім ў сярэдняй частцы з падножкамi для пасадкі, з пляцоўкай для вазнiцы (козлы), сядзеннем i спiнкай, аздобленай размалёўкай ці прапiлаванай (радзей рэльефнай) разьбой. Б. ... Прачытаць
Брэдзень – традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада; конусападобны сеткавы мяшок (камера, матня) з двумя сеткавымі крыламi, прымацаванымi да дзвюх палак (клячнiкаў). Шырыня захопу разам з крыламi 6-12 м, вышыня каля 1,5 м. Распаўсюджаны на тэр. усёй Веларусi. На Магiлёушчыне выкарыстоўвалi Б. з планкамi (цапкамi) у крылах, на Палессi - Б. без кармы, а таксама Б., зробленыя з рэдкавытканай тканіны. Лавiлi Б. уброд 2 чалавекi. Працягнуўшы яго ў вадзе, выцягвалi на бераг для праверкi ўлову. Прачытаць
Бубен – беларускi народны мембранны музычны iнструмент. Драўляны (часам металiчны) абруч (“бячайка”, “рэшата”). абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакi, цяляцi, казляняцi); у падоўжныя проразi абруча ўстаўлены штыфты з паpaмi рухомых круглых бляшак (“талерачак”, “ляскотак” ); пад скурай на¬крыж падвязаны бразготкi (званочкі шархуны) . Гук узнiкае пры патрэсванні Б., ударах па мембране пальцам далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вiбрыруючым трэннi вялiкім пальцам па скуры. Гучанне Б. вызначаецца р ... Прачытаць
Буда1 – Прадпрыемства са спецыяльна абсталяванай печчу для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўнянага вугалю, вытворчасці паташу. Былі распаўсюджаны ў 15 – сярэдзіне 19 ст., гал. Чынам у лясістай усх. І паўдн. Частках Беларусі (Падняпроўя і Палессе). Належалі буйным землеўладальнікам i лесапрамыслоўцам, якiя выкарыстоўвалi працу прыгонных сялян, а пазней наёмных рабочых. Aсноўнымі катэгорыямi рабочых на Б. былi буднiкi - клёпачнiкi, кapытнікi, палiвачы i iнш:; абслугоўваючы персанал - ко¬нюхi, к ... Прачытаць
Буда2 – Лясны пасёлак, у якiм жылi буднiкi. У 2-й пал. 19 ст. такiя пасёлкi ператварылiся ў звычайныя вёскi, за якiмi захавалася назва Б. Гл. таксама Паташня. Прачытаць
Буда-Кашалёўскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Падняпроўi, пераважна ў Буда-Кашалёўскiм, Гомельскім, Рэчыцкім р-нах. Для яго характэрны разнастайнасць прыёмаў вышыўкi i стрыманасць каларыту. Асноўныя часткi жаночага гapнітypa: катуля з прамымi плечавымi ўстаўкамi, адкладным каўняром i шырокiмi pукавамi, спаднiца (цёмна - чырвоны з чорнай клеткай андарак цi палатнянiк), белы льняны фартух з фальбонай унiзе, доўгi са складкамi на спiне чорны цi цёмна-сiнi гарсэт (тнуроўка), пояс з кутacaмi, ... Прачытаць
Буда-Кашалёўскія ручнікі – традыцыйныя тканыя ручнiкi, што вырабляюць народныя майстры вёсак Буда-Кашалёускага, Гомельскага, Рэчыцкага p-наў. Вядомы з сярэдзiны 19 ст. Даўж. 130-360 см, шыр. 27 - 31 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны (белька) палатняным перапляценнем. Аздабляюць на канцах узорыстым натыканнем (пераборамi) баваўнянымi ніткамi (горынь, забалач), а таксама белымi кapункaмi, мохрыкaмi, устаўкамi i нашыўкамi з чырво¬нага паркалю. У арнаментыцы пераважаюць геаметрычныя ўзоры (ромбы, зоркi-пальметкi ... Прачытаць
Будан – гл. арт. Будка
Будаўніцтва “На Сохах” – старадаўняя будаўнiчая сiстэма, у аснове якой выкарыстанне сох - вертыкальна ўкапаных у зямлю натуральных цi раздвоеных уверсе дрэў; тое, што i сошныя канструкцыi. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.