РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 28
Бабруйская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйска. Промысел вядомы з дaўнix часоў. У канцы 19- пач. 20 ст. у Бабруйску працавала каля 60 майстроу. Выраблялi дымлёныя (т. зв. сiнiя), а з 1930-х г. палiваныя рэчы. Рабiлi посуд: гаршкi, збаны, гладышы, глякi, слаi, формы, мiскi, макатры, вазоны, талеркi, букетнiкi, вугольнiкi (4 гаршчочкi, злучаныя разам i змацаваныя ручкай) i iнш. Выраблялi таксама дробную пластыку (бараноў, iльвоў, мядзведзяў), цацкi. Гаршкi, мiскi, макатры, вазоны былi 5 памераў, кожны з як ... Прачытаць
Бабы – памiнальны дзень, якi папярэднiчаў дзядам.. У старажытнасцi ўшанаванне продкаў праводзiлi ў два дні - у адпаведнасцi з полам нябожчыка. Б. адрознiвалiся ад дзядоў больш сцiплым асартыментам страў (Лепельшчына); не выстаўлялi на стол скаромнага, пяклi посныя блiны, варылi квас з грыбамi цi вяленай рыбай i кiсель (Случчына). Ужо ў 19 ст. Б. не адзначалi (захавалася толькi назва). Прачытаць
Бабылі – катэгорыя збяднелых беззя¬мельных сялян у 16-19 ст. Назва перайшла з Рус. дзяржавы. Большасць Б. жылi ў вёсках, некаторыя - у гарадах i мястэчках, займалiся рамяством, дробнымi промысламi, наймалiся на розныя работы. Многiя (напр., халупнікі) мелi ўласную хату (халупу), невялiкую колькасць жывёлы. Iншыя займалi камору або кут у чужых дамах i называлiся каморнікамі, кутнікамі. Тэрміны «Б.», “кутнікі” найбольш пашы¬раны на У. Беларусi, тэрмiн «каморнiкi» - на 3. Асноўнай павiннасцю Б. была бабыльш ... Прачытаць
Багатнiк – гл. арт. Багач1
Багатуха – гл. арт. Багач1
Багатыя дзяды – дзень памiнання продкаў. Прачытаць
Багач1 – старадаўняе земляробчае свята, што спраўлялi пасля заканчэння жнiва. 3 пашырэннем хрысцiянства Б. быў прымеркаваны да свята нараджэння божай мацi (8 верасня с. ст.), якая лiчылася заступнiцай ураджаю. Быў важным момантам у нар. земляробчым календары: у гэты час заканчвалi ворыва зяблiва i пачыналi сяўбу азiмых -«Прыйшоў багач - кiдай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Свята мела абшчынны характар i бытавала ў бел. вёсцы да канца 19 ст. (пераважна на Гродзеншчыне i Паўн. Палессi). Прачытаць
Багач2 – Ciмвал свята Б.- сявенька з жытам цi пшанiцай i ўстауленай васковай свечкай (жыта вымалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара). 3 Б. абходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне зганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго Б. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкaў урачыстага абходу). Паводле нар. павер’яу, Б. павiнен быў забяспечыць дому багацце i шчасце. Прачытаць
Багданька – iмя, якое давалi дзiцяцi да таго часу, пакуль яго ахрысцяць у царкве i дадуць «сапраўднае» iмя. Рабiлася гэта з мэтай засцерагчы дзiця ад «злых ciл». У наш час такі звычай амаль знік. Прачытаць
Багор1 – прылада для падцягвання бярвёнаў у вадзе на сплаве; шост з вострым металiчным наканечнiкам, ад якога адгалiноўваецца тaкi ж востры крук. Выкарыстоўваецца ў плытагонстве, пры тушэннi пажару i iнш. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.