РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4
Жупан – старадаўняе верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў палякаў, беларусаў і інш. славянскіх народаў. У 16 – 19 ст. быў абавязковай часткай адзення шляхты, мяшчан, укр. Казацтва. Шылі пераважна з белага або шэрага сукна (радзей жоўтага, блакітнага атласу, аксаміту). Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі на гузікі. Звычайна падпярэзвалі поясам. Паверх Ж. насілі кунтуш. Прачытаць
Жур – даўняя страва з аўсянай мукі. Аўсяную муку (з неабтоўчанага аўса) або вотруб’е рашчынялі вялікай колькасцю вады. Каб хутчэй укісала, клалі кавалачак хлеба. Калі рошчына (мел) укісала, яе працэджвалі на сіта. Як адстаіцца, рэдкую частку ( квасліны, малако) злівалі і варылі Ж., а з густой (цэда) – кісель. Вядомы і іншы спосаб прыгатавання: муку або вотруб’е рашчынялі густа і варылі кісель, а астаткі ад працэджвання залівалі вадой яшчэ раз і гатавалі Ж. Страву падсольвалі, заскварвалі або запраўлял ... Прачытаць
Журавель1 – традыцыйнае прыстасаванне пры студні для даставання вады. Укапаная ў зямлю саха, у развілцы якой замацаваны рухомы на металічнай восі рычаг – вага. Да верхняга канца рычага – вагі прывязаны драўляны шост з вядром, да ніжняга – процівага. У 1-й чвэрці 20 ст. з паніжэннем узроўню грунтавых вод Ж. пачаў выходзіць з ужытку. На змену яму прфйшло новае пад’ёмнае прыстасаванне – калаўрот. У наш час Ж. спарадычна сустракаецца паўсюдна на Беларусі. Прачытаць
Жывіца – смалістае рэчыва, якое здабываюць падрэзкай (падсочкай) кары хваёвых дрэў (пераважна сасны); сыравіна для вырабу каніфолі і шкіпінару. Здабыча Ж. вядома на Беларусі з 16 ст. Выраблялі з Ж. белы вар, якім смалілі дратву, лодкі і іншыя судны. Як промысел здабыча Ж. існуе з 1920-х г. У 1926 у Стара – Барысаўскім і Крупскім лясніцтвах Мінскай вобл. Было здабыта за сезон 9,3 т Ж на плошчы 202 га, у 1930 падсочана 7 тыс. га хваёвых насаджанняў. Здабывалі Ж. рабочыя, аб’яднаныя ў арцелі прамысловай каа ... Прачытаць
Жыжаль – персанаж беларускай міфалогіі, бог агню, апякун рамёстваў, найперш – кавальскага. Уяўляўся магутным дэманам, які пад зямлёю ў вогненнай кузні куе зброю, каб скінуць Перуна. Ж. паважалі за мужнасць і непакорнасць, але баяліся яго. Упэўнены былі, што, калі Ж. доўга працаваў у кузні, перагравалася зямля і пачыналася засуха, гарэлі тарфяныя балоты, лясы. Калі выходзіў з – пад зямлі, Пярун у гневе кідаў у Ж. вогненныя стрэлы – маланкі. Не папаўшы ў Ж., маланка магла быць прычынаю пажару. У размове з ... Прачытаць
Жытнічкі – дзеці, якія нарадзіліся ў полі ў час жніва без дапамогі бабкі-павітухі. Прачытаць
Жытняя баба – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Народаў, маці жыта; жаночая паралель “гаспадара” поля – жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах “бабаю” называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі “спарышовыя” псені з пажаданнем добрага ўраджаю ў наступным годзе. Жыта з апошняга снапа (“бабы”) часта захоўвалі да наступнага ўраджаю. Прачытаць
Жыцень – вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Народаў, “гаспдар” поля; яго жаночая паралель – жытняя баба. На Беларусі Ж. ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка (“жытні дзед) з доўгай барадой. Лічылася, што ён нібыта забяспечваў ураджай жыта – “даваў жыта”, збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго паважалі таксама як духа багацця і дабрабыту. Пазней нар. Вераванні пра Ж. зліліся з уяўленнем пра бога як вытворцу ўраджаю. Рэлігійнае ўяўленне аб ім з ... Прачытаць
Жэнь – гл. арт. Лязіва
Жэрасці – папярочныя жэрдкі-перакладзіны на абодвух канцах плыта, да якіх віцамі прывязвалі бярвёны. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.