РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Заворванне – традыцыйны земляробчы абрад пачатку веснавых палявых работ. Прыходзілася на канец красавіка – пачатак мая і прымяркоўвалася да народнага календара (у залежнасці ад шматлікіх феналагічных прыкмет – цвіцення пэўных раслін, прылёту з выраю птушак, стану глебы, надвор’я і інш). Першы выхад у поле быў святам і суправаджаўся комплесам сімвалічна значымых абрадавых дзеянняў, звычаяў, павер’яў. Араты ўставаў на золку, надзяваў чыстую кашулю і, акрапіўшы сваіх валоў ці коней крынічнаю вадою, адпраўляўся ... Прачытаць
Загавіны – апошні дзень перад постам, калі дазвалялася есці скаромнае. Прачытаць
Зажынкі – старадаўні земляробчы звычай, звязаны з пачаткам жніва. Яго абрадавы сэнс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць добры збор ураджаю. У зажынкавых абрадах і звычаях адлюстравана пашана селяніна да хлеба, своеасаблівы яго культ. У абрадзе першага снапа (“гаспадара”) бачны элементы анімістычнага светапогляду, земляробчай магіі, заклінання. З. уласцівы рэгіянальныя асаблівасці. Звычайна іх спраўлялі ў суботу вечарам. Перад тым прыбіралі хату і двор, стол засцілалі белым абрусам, клалі бохан хлеба і ... Прачытаць
Закваска – кіслае цеста для заквашвання рошчыны для хлеба і бліноў. На З. ў дзежцы пакідаецца крыху цеста. Часам для гэтай мэты пяклі спецыяльную маленькую булачку, якая таксама называлася З. Вядома на ўсёй Беларусі. Прачытаць
Закладное ткацтва – адна са старажытных тэхнік народнага ткацтва. Было найбольш пашырана ў Гомельскай, віцебскай, Мінскай абл. Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты без якіх – небудзь дадатковых прыстасаванняў. З. т. упрыгожвалі ручнікі, падолы кашуль, фартухоў, ткалі льнянымі і баваўнянымі ніткамі. Кожны элемент узора і ўчасткі фону закладвалі ўручную асобнымі ніцямі ( вытканы ўзор быў аднолькавы з абодвух бакоў). Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага) перапляцення часам з характэ ... Прачытаць
Закот1 – архаічная канструкцыя страхі сялянскай хаты і гаспадарчых пабудоў. Бярвёны тарцовых сцен (у некаторых мясцовасцях называюцца лемягі). Вышэй ачэпу паступова ўкарочваліся, шчыт набываў выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступах мацаваліся сволакі, якія служылі асновай страхі. На іх з дапамогай какошын клалі пакрыццё з дошак; саламянае і гонтавае пакрыццё патрабавала дадатковых лат. Форма страхі двухсхільная, на Палессі ў гумнах цэнтрычнай кампазіцыі сустракалася шатровая. Вядома некалькі кан ... Прачытаць
Закот2 – загарода з ламачча і камення, пляцень абочастаколавы плот. З. будавалі вясной у ручаях і пратоках, каб затрымаць ход рыбы, якая вярталася са спадам вады з залітых лугоў, заток, азёр. Калі агароджаны вадаём мялеў, рыбы вылаўлівалі невадамі, брэднямі, крыгамі, падсакамі і інш. Снасцямі. З. былі пашыраны на Беларусі са стараж. Часоў. Прачытаць
Закоцвіна – бервяно ці брус, пакладзены на бэлькі з унутранага або знешняга боку падоўжных сцен зруба для апоры і замацавання ніжняй часткі крокваў страхі. Характэрны элемент нар. Дайлідства. Выкарыстоўваецца часцей у двухсхільных стрэхах. У нар. Будаўніцтве Паазер’я, Падянпроўя З. размяшчаліся з унутранага боку падоўжных процілеглых сцен зруба, а на Палессі – пераважана на канцах бэлек са знешняга боку. Канцы З., асабліва вынесеных за плоскасць тарцовых сцен з боку фасада, як і кансолі, часта аздабляюцца р ... Прачытаць
Закраска – гл. арт. Затаўка
Закрой – гл. арт. Затор
2009–2019. Беларусь, Менск.