РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Закрутка – гл. арт. Залом
Закрыліны – гл. арт. Ветраніцы
Залатнік – мера масы ў Стараж. Русі і Вялікім кн. Літоўскім. Быў роўны 1/96 (напачатку 1/72) частцы фунта. У сістэме мер Стараж. Русі З. + 4,266 г, Вялікага кн. Літоўскага – каля 3,9 г. Прачытаць
Залвіца – гл. арт. Залоўка
Залезы – металічная самлоўная пастка ўшчамляльнага дзеяння на драпежных і пушных звяроў (мядзведзяў, ваўкоў, лісоў, выдраў, куніц, зайцоў, ласак, андатраў, тхароў, гарнастаяў). У некаторых мясцовасцях называлася жалезы. У канцы 18 – пач. 19 ст. былі пашыраны дзве мадэлі: “лебядзіная шыйка” і З. з драўляным донцам (папярэднік пазнейшай націскной талерачкі). Сучасныя З. складаюцца са станіны, крыжавіны, дугі, пласціністай спружыны, рычага наснуджвання (настройкі), талерачкі, язычка. У залежнасці ад таго, н ... Прачытаць
Залом – пук заблытаных, заламаных ці завязаных вузлом жытніх сцяблоў на ніве, травы на сенажаці, які прымхлівыя людзі лічылі закляццем “ліхадзея” – знахара, чараўніка, злога чалавека. З. нібыта рабіў “ліхадзей” голым, абыходзіў яго тры разы, клаўся на зямлю і качаўся кулём, раскопваў рукамі ямку і засыпаў у ёй вугаль, соль і інш. Лічылася, што калі З. сажнуць ці яго з’есць карова, гэта накліча бяду на гаспадара, яго сям’ю або жывёлу. З. асцярожна абжыналі і прасілі знахара ці папа за пэўную плату адкру ... Прачытаць
Залоўка – мужава сястра. Прачытаць
Замёт – тып агароджы сялянскага двара. У пазы шул, укапаны ў зямлю, гарызантальна закладвалі ачэсаныя па канцах бярвёны, дылі. Вышыня З. дасягала 2 і больш метраў. Калі З. рабіўся як частка вяночнага двара, ён мог мець невял. Двухсхільную страху. Найб. Пашыраны быў на Падняпроўі, у цэнтр. І ўсх. Раёнах Бел. Палесся, на Міншчыне. Прачытаць
Замок1 – спосаб злучэння двух драўляных канструкцыйных элементаў пры іх падаўжэнні або ў вуглах зруба. Універсальны ў адрозненне ад больш простага тыпу злучэння – накладкі; засцерагае ад многіх відаў дэфармацый (выгібу, зруху, расцяжэнняў і г.д.). На Беларусі выкарыстоўваюцца З. просты і касы. Іх асн. Асаблівасці: нахіленыя плоскасці элементаў у месцы стыку, наяўнасць шыпоў у адным элеменце і адпаведных гнёзд для іх – у другім. Своеасаблівы тып. З., які надае вуглу дэкаратыўную выразнасць, вядомы на Зах. ... Прачытаць
Замок2 – прылада для замыкання дзвярэй, шафаў, скрыняў, куфэркаў і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Бываюць здымныя (вісячыя) і ўмацаваныя (накладныя, уразныя). Сакрэт З. забяспечваецца фасонным профілем замковай адтуліны ў корпусе ці наборам рознафігурных рухомых пласцінак, якім адпавядае бародка ключа. Металічныя З. кавальскай работы вядомы з 10 ст. (магчыма раней ўжываліся драўляныя З.). Пашыраны былі вісячыя спружынныя З. розных тыпаў і форм: цыліндрычныя, канічныя, сэрцападобныя, трохвугольныя, ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.