РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Запавет – гл. арт. Аброк3
Запарожцы – староннія гледачы, якія ў час вяселля не сядзелі за вясельным сталом, а стаялі за парогам і ўдзельнічалі толькі ў забавах і танцах. У час падзелу караваяў маладых З. клікалі ў хату, куды яны ўваходзілі з памялом і лапатай, забіралі сваю частку каравая, плацілі грошы і выказвалі ў адрас маладых жартоўныя, часам не зусім прыстойныя прыгаворы (“Даруюць хлопцы – запарожцы тыя пчолы, што сядзяць у вуллі, гудуць, як дурні, кашалямі мёд носяць, на галлі чапляюць” і інш.). З. называлі таксама хлопчыкаў, ... Прачытаць
Запашка – гл. арт. Заворванне
Запрэжка – спосаб злучэння рыштункам гажавога транспартнага сродку або земляробчай прылады з цяглавай сілай. Адпавядае сістэмам (тыпам) вупражы. Паводле канструкцыйных асаблівасцей вылучаюць тыпы, або варыянты, З.: комную і валовую; адзінарную, парную і мнагаконную (многаваловую) у адзін рад і цугам; хамутова – аглабельную (хамутова – аглабельную – дужную), хамутова – пастронкавую, ярэмна – пастронкавую, якія ў сваю чаргу маюць прыватныя асаблівасці. Прачытаць
Запускі – назва ў заходніх раёнах апошняга тыдня мясаеда перад вялікім постам. Адпавядае ўсх.-слав. Масленіцы. У гэты час наладжваліся катанні з гары і на конях, скокі, гульні, драматызаваныя сцэнкі з пераапрананнем. У паўн. – зах. Раёнах З. называюць апошнюю нядзелю мясаеда, якая таксама адзначалася святочна. У палякаў З. – час ад свята “трох каралёў” (7 студз.) да попельца (“попельнай серады”), асн. Міфалаг. Персанаж – Запуст, які заходзіць у хату і абавязкова пасыпае ўсіх попелам (адсюль назва “попельн ... Прачытаць
Запусты – гл. арт. Запускі
Зарок – гл. арт. Аброк3
Заручыны маладых – гл. арт. Звядзенне
Засаўка – прасцейшая канструкцыя для запору дзвярэй. Звычайна мацавалася на вушаку. Драўляныя З. – брусок даўж. Да 25 см, уздоўж якога па сярэдзіне рабілася проразь. Два тэблі з пашырэннямі на канцах забівалі праз гэтую проразь у вушакі. Паколькі адлегласць паміж тэблямі рабілі меншай, чым даўжыня проразі. З. магла совацца ўпоперак вушака. Падаючыся ўбок, яна сваім канцом перашкаджала дзвярам адчыняцца. З. з металу ўстаўляліся ў каваныя прабоі, забітыя ў вушак. Прачытаць
Засека – стацыянарнае збудаванне для лоўлі буйных парнакапытных жывёл (пераважна зуброў). Уяўляла шматкіламетровы паркан шульна – закідной ці слупавой канструкцыі, які апаясваў пэўную тэрыторыю лесу. У З. было некалькі свабодных уваходаў і пасынкаў (звужаных адгалінаванняў – закуткаў). Звяроў прываблівалі кормам ці заганялі нагонам. Калі яны траплялі ў З., уваходы перакрываля клямкамі (цясовымі заваламі). У пошуках выхаду жывёла заходзіла ў пасынак, дзе яе трыножылі або заводзілі ў вялізную скруню. З. ла ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.