РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Застава – гл. арт. Рагатка
Застрэшак1 – аднасхільная стрэшка, якая засцерагае тарцовую сцяну ад ападкаў. Генетычна звязаны са страхой з прычолкам пры пераходзе ад 4-схільнай страхі да 2-схільнай. Прачытаць
Застрэшак2 – Месца пад навіслым краем страхі. Прачытаць
Застудзіны – гл. арт. Квашаніна
Засценак – тып сельскага паселішча на Беларусі. Узнік у выніку зямельнай рэформы 16 ст. Паводле “Уставы на валокі” 1557 уводзіўся трохпольны севазварот. Уся сялянская зямля дзялілася на 3 полі з дакладна вызначанымі межамі (“сценкамі”). Пасля межавання аставаліся адрэзкі ворнай ці сенакоснай зямлі – засценкі. Яны звычайна знаходзіліся на краі поля і даваліся ў арэнду дробнай шляхце (адсюль і назва – засцянковая шляхта). Малыя З. нярэдка адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гіст. –эканам. Паходжаннем і сас ... Прачытаць
Затаўка – заправа з нутранога свінога тлушчу – здору. Кавалак здору расціралі (таўклі) з часнаком, перцам і інш. Прыправамі і запраўлялі ім ( затоўквалі) капусту, боршч, булён, шчаўе, камы, мазалі на хлеб. З. была больш духмяная, чым сала. На Брэстчыне, у некаторых раёнах Магілёўшчыны. З. рабілі са свежага нутранога тлушчу: здымалі плёўку са здору, перамешвалі яго з соллю, перцам, гарчыцай і інш., затым зноў закручвалі ў плёўку і так захоўвалі. Часам на З. расціралі ўжо прыгатаваны здор з салам (Палессе). ... Прачытаць
Затор – бандарны інструмент для нарэзкі ў бандарных ці даўбёжных пасудзінах утор (пазоў, у якія ўстаўляліся днішча). Знешне нагадваў 3 – 5 зубовую пілку з драўлянай ручкай, на якую быў насаджаны хамуток ( для рэгулявання ўторнага паза). Форма З. мела лакальныя асаблівасці. Прачытаць
Зацерка – гл. арт. Зацірка
Зацірка – рэдкая страва з мукі. Жытнюю, пшанічную або грэцкую муку крута замешваюць або пераціраюць з вадой ці яйцом (часам з крухмалом), кідаюць у вар ці гарачае малако і вараць. З., прыгатаваную на вадзе, заскварваюць, запраўляюць алеем, забельваюць малаком. З. вараць часам так, як калатушу. Прачытаць
Заяц2 – гл. арт. Рагатка
2009–2019. Беларусь, Менск.