РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Злучэнне – гл. арт. Звядзенне
Злыдні – вобразы беларускай і ўкраінскай народнай дэманалогіі; нячыстая сіла, увасабленне бяды, нягоды, якія напалі на чалавека, яго сям’ю, гаспадарку. Уяўлялі З. у вобразе нябачных старцаў. Лічылася, дзе яны паселяцца, там вечна будзе беднасць: “Упрасіліся злыдні на тры дні, а ў тры гады не выжывеш”. Прачытаць
Змовіны – адзін з падрыхтоўчых этапаў вяселля. Прачытаць
Знахарства – вядомы са старажытных часоў прымітыўныя спосабы лячэння, якія суправаджаліся рознымі рытуаламі. Спачатку З. не аддзялялася ад народнай медыцыны, пазней адасобілася я к лячэбная магія і выкарыстоўвалася ў інтарэсах рэлігійнага культу. З. паступова ператваралася ў сродак узбагачэння саміх знахароў. З развіццём грамадства змест, формы і віды З. істотна мяняліся. Знахар для лячэння розных хвароб выкарыстоўваў замовы, магічныя дзеянні, травы. Да знахара звярталіся з такімі хваробамі, як “пярэпалахі”, ... Прачытаць
Зрэбніна – гл. арт. Зрэб’е2
Зрэб’е1 – грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі, а таксама кудзеля, атрыманая пры часанні лёну. Прачытаць
Зрэб’е2 – палатно з нітак такой кудзелі. Прачытаць
Зубель – пчалярская прылада для падкурвання пчол. Уяўляла сабой палачку з накрыж надколатым або надпіленым канцом, у які заціскалі гнілушку або кураўку (скручаную анучу). Прачытаць
Зубкаванне – гл. арт. Абкіданне
Зубленне – гл. арт. Абкіданне
2009–2019. Беларусь, Менск.