РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Зыбка – гл. арт. Калыска
Зэдаль – гл. арт. Зэдлік
Зэдлік – даўні від народнай мэблі, невялікі ўслончык. Прататып З. – калодка. Рабілі З. з карэнішча ці камля з 3-4 адгалінаваннямі – ножкамі, з круглым ці квадаратным сядзеннем з дошкі. Саступіў месца табурэту і ў наш час амаль выйшаў з ужытку. Прачытаць
Зюзя – персанаж беларускай міфалогіі, увасабленне холаду. З. ўяўлялі у выглядзе лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе. Паводле павер’яў З. ўзнімаў завіруху, мяцеліцу, выклікаў сцюжу. Калі быў моцны мароз, лічылі, што З. біў доўбняй па дрэвах і бярвенні, якія быццам бы па гэтай прычыне трашчалі. Прымхлівыя людзі верылі, што калі пералічыць імёны ўсіх лысых дзядоў у вёсцы, мароз памякчэе. У размовах з дзецьмі дарослыя часам называюць холад “зюзя”. Прачытаць
Зялёныя святкі – старажытнае земляробчае свята; тое, што і сёмуха. Прачытаць
Зямцы – гл. арт. Пчаляры
Зямяне – група ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім у 16 – 18 ст. Былі васаламі князя ці буйнога феадала, абавязанымі служыць у іх войску, жылі ў маёнтках. Складаліся з розных катэгорый насельніцтва. Звычайна З. называлі шляхту. З 2-й пал. 16 ст. сталі паступова адрознівацца ад яе сваімі правамі: З. не мелі права голасу на шляхецкіх сходах (сеймах і сейміках), плацілі ў казну ці магнату грашовы чынш і натуральны аброк, акрамя ваеннай, выконвалі і інш. Службы. У 17 – 18 ст. працэс дыф ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.