РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Родныя дзеці
Запеўка
Прычына
Згадкі ў дарозе
Адступленне першае – патэтычнае
Белы май
Ганьба
Адступленне другое – іранічнае
Разлад
На ўзвеях часу
Адступленне трэцяе – гістарычнае
Бацькоўскі кут
Сустрэча
Адступленне чацвёртае – у гонар маці
Пашанаванне
Гамана ў застоллі
Адступленне пятае – кулінарнае
Іскрынка
Купальскія васількі
Адступленне шостае – педагагічнае
Вечар у полі
Бяссонне
Дапеўка
ДАПЕЎКА
        
ДАПЕЎКА

        
        Усё, чытач. Я стаўлю кропку.
        Ах, не завершаны сюжэт?
        Ну, што ж рабіць! Далей – ні кроку.
        Далей – табу і запавет.
        
        Мне і самому знаць цікава,
        Ці развязаў вузлы герой.
        Але гадаць – не маю права,
        І клопат гэта ўжо не мой.
        
        Апроч таго, мой дружа шчыры,
        Я знаю кошт тваіх гадзін –
        І я не стану іх транжырыць:
        Паэтаў – шмат, а ты – адзін.
        
        Ты й так парой як непрытомны:
        Няма жыцця – хоць апупей! –
        Ад мнагатомных, мнагатонных
        І манатонных эпапей!
        
        Я не спаборнічаць сабраўся,
        Тым больш – у тонах і тамах,
        Калі ад лірыкі падаўся
        На стаўбавы эпічны шлях.
        
        Адну надзею ў сэрцы маю,
        Што ў нейкі з дальніх вечароў,
        З нагоды нейкай, аб’яднаю
        Сваіх няведамых сяброў,
        
        І ў некім знойдзецца адвага,
        І нехта скажа без граха:
        «Тут лёс, браткі, ляжыць на вагах,
        А з ім – і слова, і страфа!..»

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.