РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 3728
Абварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Паварыць крыху. А. мяса.

2. Абліць варам, апячы гарачай вадой. А. рукі. || незакончанае трыванне: абварваць. || зваротны стан: абварыцца. || незакончанае трыванне: абварвацца. || назоўнік: абварванне.
Абвастрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш тонкім, вострым, завастрыцца (пра рысы твару). Скулы абвастрыліся.

2. Стаць больш успрымальным. Зрок абвастрыўся.

3. Стаць больш моцным, цяжкім. Хвароба абвастрылася.

4. Стаць больш напружаным. Супярэчнасці абвастрыліся. Барацьба на шахматным турніры абвастрылася. || незакончанае трыванне: абвастрацца. || назоўнік: абвастрэнне.
Абвастрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць больш вострым, успрымальным. А. пільнасць. А. слых.

2. Зрабіць больш моцным, цяжкім. А. боль. А. хваробу.

3. Зрабіць больш напружаным. А. супярэчнасці. А. адносіны. || незакончанае трыванне: абвастраць. || назоўнік: абвастрэнне.
Абвезці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Правезці вакол чаго-н. А. турыстаў вакол горада.

2. Правезці кружным шляхам, мінаючы што-н.

3. Развозячы ва ўсе пункты, азнаёміць з чым-н. А. загад па брыгадах. || незакончанае трыванне: абвозіць. || назоўнік: абвоз.
Абвергнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Даказаць непраўдзівасць, памылковасць чаго-н. А. абвінавачанне. || незакончанае трыванне: абвяргаць. || назоўнік: абвяржэнне.
Абвесны
прыметнік
Абвесны лад — у граматыцы: сукупнасць асабовых форм дзеяслова, якія паказваюць на наяўнасць дзеяння ў сучасным, мінулым і будучым часе.
Абвестка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і аб'ява. А. пра сход.
Абвесці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Правесці вакол або міма чаго-н. А. вакол возера.

2. У футболе, хакеі: ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка. З. каго-што і без дапаўнення. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух. А. указкаю граніцы краіны. 4. Водзячы каго-н., пабываць у многіх месцах. А. дзяцей па ўсіх музеях. 5. што чым. Акружыць, абрысаваць што-н. А. талерку залатым абадком. 6. што чым. Абнесці, абгарадзіць чым-н. навокал. А. плотам агарод. 7. Абдурыць, ашукаць (размоўнае). А. пакупніка.Абвесці вакол пальца каго (размоўнае) — спрытна, хітра, ашукаць каго-н. || незакончанае трыванне: абводзіць. || назоўнік: абвядзенне, абвод і абводка.
Абветраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і абветрыцца. Твар абветраў. Снапы абветралі.
Абветрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіцца агрубелым, шурпатым ад ветру (пра твар, губы і пад.). Твар абветрыўся.

2. Абсохнуць на ветры. Збажына абветрылася. || незакончанае трыванне: абветрывацца.
2009–2017. Беларусь, Менск.