УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
О
ОБ
ОГ
ОД
ОЙ
ОК
ОМ
ОН
ОП
ОР
ОС
ОТ
ОФ
ОХ
|
1
2
3
4
|
О
|
выклічнік
|
1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння і пад. О, якая ў вас прасторная кватэра! О, якія тут чароўныя мясціны! О, як гэта ўсё мне надакучыла.
2. Ужыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. О, як хочацца ўсё гэта хутчэй забыць!
|
Обер-
|
прыстаўка
|
1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр. обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.
2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (размоўнае), напр. обер-бандыт, обер-жулік, обершэльма.
|
Ого (о-го-го)
|
выклічнік
|
Выражае здзіўленне, ацэнку. Ого (ці о-го-го), колькі грыбоў назбіралі!
|
Ода
|
назоўнік | жаночы род
|
Урачысты верш, прысвечаны якой-н. гістарычнай падзеі ці герою. || прыметнік: адычны.
|
Одапісец
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Аўтар, які піша оды.
|
Одум
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі. Іншы раз яго агортваў о. пра здзейсненае.
|
Ой (ой-ой-ой)
|
выклічнік
|
1. Выражае спалох, здзіўленне, боль.
2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам з займеннымі словамі «як», «які» (размоўнае). Жылося ой як цяжка. Нялёгка было, ой нялёгка.
|
Окаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Гаварыць, захоўваючы ў вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных: вода замест вада. || назоўнік: оканне.
|
Окаючы
|
прыметнік
|
У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о». О. Дыялект.
|
Ом
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Адзінка электрычнага супраціўлення. || прыметнік: амічны.
|
|
|
|