РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 3728
Абвясціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Давесці да ўсеагульнага ведама. А. парадак галасавання.

2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча. А. перамір 'е.

3. Афіцыйна прызнаць каго-н. кім-, чым-н. А. імператарам.

4. Урачыста аб'явіць, абнародаваць. А. незалежнасць краіны. || незакончанае трыванне: абвяшчаць. || назоўнік: абвяшчэнне.
Абвяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Страціць свежасць, панікнуць (пра расліны). Абвяла лісце на дрэвах.

2. пераноснае значэнне: Пазбавіцца сілы, энергіі, бадзёрасці. А. ад зморанасці.
Абгабляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абстругаць, зрабіць гладкім пры дапамозе гэбля. А. дошку. || незакончанае трыванне: абгаблёўваць. || назоўнік: абгаблёўванне.
Абгаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Усебакова абмеркаваць, разгледзець, выказваючы розныя думкі. А. пытанне на сходзе.

2. Нядобразычліва ахарактарызаваць каго-н., падаць у адмоўным выглядзе. А. суседа. || незакончанае трыванне: абгаворваць. || назоўнік: абгаворванне.
Абгаворы
назоўнік | мужчынскі род
Нядобразычлівыя выказванні пра каго-н.
Абганялка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і акучнік.
Абгарадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абнесці што-н. агароджай. А. сад. || незакончанае трыванне: абгароджваць. || зваротны стан: абгарадзіцца. || незакончанае трыванне: абгароджвацца. || назоўнік: абгароджванне.
Абгарак
назоўнік | мужчынскі род
Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.). На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.
Абгарнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова. А. дрэўцы зямлёю.

2. Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н. А. дзіця коўдраю. А. кнігу папераю.

3. пераноснае значэнне: Абвалачы, закрыць з усіх бакоў. Хмары абгарнулі неба. || незакончанае трыванне: абгортваць. || назоўнік: абгортванне.
Абгародка
назоўнік | жаночы род
Невялікая, лёгкая агароджа. Прыгожая а. кветніка.
2009–2017. Беларусь, Менск.