РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 88
Лабавы
прыметнік
1. Накіраваны ў лоб, франтальны. Лабавая атака. Л. ўдар.

2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н. Лабавое шкло аўтамабіля.
Лабагрэйка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Жняярка прасцейшай будовы.
Лабаз
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Памяшканне для гандлю зернем, мукой, а таксама для захоўвання зерня, мукі. Мучны л. || прыметнік: лабазны.
Лабазнік
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Уладальнік лабаза або прадавец у лабазе. || жаночы род: лабазніца. || прыметнік: лабазніцкі.
Лабан
назоўнік | мужчынскі род
Прамысловая рыба сямейства кефалей.
Лабарант
назоўнік | мужчынскі род
Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы. Старшы л. || жаночы род: лабарантка. || прыметнік: лабаранцкі.
Лабараторыя
назоўнік | жаночы род
Памяшканне для навуковых або тэхнічных доследаў, а таксама ўстанова, у якой займаюцца такімі доследамі. || прыметнік: лабараторны.
Лабасты
прыметнік
Пра чалавека: шыракалобы, з вялікім ілбом. || назоўнік: лабастасць.
Лабаты
прыметнік | размоўнае
1. Бязрогі, які не мае рог. Лабатая карова.

2. Пра чалавека: шыракалобы, з вялікім ілбом.

3. Круглы, высокі, падобны на лоб. Л. узгорак. || назоўнік: лабатасць.
Лабач
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Пра чалавека з высокім пакатым ілбом.
2009–2017. Беларусь, Менск.