УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
ФА
ФЕ
ФІ
ФЛ
ФО
ФР
ФТ
ФУ
ФЫ
ФЭ
ФЮ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
56
|
Фа
|
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
|
Чацвёрты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.
|
Фабрыка
|
назоўнік | жаночы род
|
Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці. Кандытарская ф. Ф. дзіцячых цацак. || прыметнік: фабрычны. Ф. гудок.
|
Фабрыкаваць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
1. Вырабляць што-н. фабрычным спосабам (устарэлае).
2. пераноснае значэнне: Рабіць што-н. у вялікай колькасці і няякасна або распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (неадабральнае). Ф. дакументы. Ф. злосныя плёткі. || закончанае трыванне: сфабрыкаваць. || назоўнік: фабрыкацыя і фабрыкаванне.
|
Фабрыкант
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Уладальнік фабрыкі.
2. пераноснае значэнне: Той, хто фабрыкуе (у 2 знач.) што-н. (неадабральнае). Фабрыканты няпраўды. || жаночы род: фабрыкантка. || прыметнік: фабрыканцкі.
|
Фабрыкат
|
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
|
Гатовы прадукт прамысловай вытворчасці.
|
Фабрычны
|
прыметнік
|
1. гл. фабрыка.
2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна. Фабрычная шафа.
3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы. Ф. гарадок.
|
Фабула
|
назоўнік | жаночы род | кніжнае
|
Сюжэтная аснова літаратурнага твора, дзе храналагічна паслядоўна адлюстроўваюцца жыццёвыя падзеі, учынкі герояў і іх лёс. || прыметнік: фабульны.
|
Фаварыт
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Той, каму спрыяе высокапастаўленая асоба, улюбёнец уплывовай асобы.
2. У спорце: конь, коннік і каманда, якія маюць найбольшыя шансы на першынство. || жаночы род: фаварытка. || прыметнік: фаварыцкі.
|
Фагатыст
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Музыкант, які іграе на фагоце.
|
Фагот
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Драўляны духавы язычковы музычны інструмент нізкага тэмбру ў выглядзе доўгай канічнай трубы. || прыметнік: фаготны.
|
|
|
|