РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЦА ЦВ ЦЕ ЦЁ ЦІ ЦК ЦМ ЦН ЦО ЦУ ЦЫ ЦЬ ЦЭ ЦЮ ЦЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 65
Цабэрак
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. цэбар.

2. Невялікі цэбар. || прыметнік: цабэрачны і цабэркавы.
Цагельнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Рабочы, які працуе на цагельні. || жаночы род: цагельніца.
Цагельня
назоўнік | жаночы род
Прадпрыемства, на якім вырабляецца цэгла; цагельны завод. Ц. заўсёды мае запас цэглы.
Цагліна (цэгліна)
назоўнік | жаночы род
Адна штука цэглы. || памяншальная форма: цаглінка.
Цагляна (цагляна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да вытворчасці цэглы, зроблены з цэглы, напр. цагляна-бетонны, цагляна-блочны; 2) з чырванавата-карычневым адценнем, напр. цаглянабуры, цагляна-чырвоны.
Цагляны
прыметнік
1. гл. цэгла.

2. Які нагадвае колерам цэглу. У яго твар цаглянага колеру.
Цадзілка
назоўнік | жаночы род
Кавалак палатна, марлі і пад. або іншае прыстасаванне для працэджвання малака ці якой-н. вадкасці.
Цадзільны
прыметнік
Прызначаны для працэджвання. Ц. апарат.
Цадзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Павольна ліцца праз вузкую адтуліну або праз цадзілку.
Цадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі. Ц. малако.

2. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну. Ц. квас у шклянку.

3. Павольна піць, цягнуць праз зубы. Ц. напітак праз саломінку.

4. пераноснае значэнне: Гаварыць павольна праз зубы (размоўнае). Ён не гаварыў, а цадзіў словы праз зубы. || назоўнік: цаджэнне.
2009–2017. Беларусь, Менск.