РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
К' КА КВ КЕ КІ КЛ КМ КН КО КП КР КС КУ КХ КЮ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 253
К'ят
назоўнік | мужчынскі род
Грашовая адзінка ў М'янме (былой Бірме).
Ка
прыназоўнік
Ужыв. замест «к» перад збегам некаторых зычных. Ка мне прыйшлі сябры. Падарунак ка дню нараджэння.
Каалін
назоўнік | мужчынскі род
Белая гліна высокай якасці. || прыметнік: каалінавы.
Кааліцыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Аб'яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) дасягнення агульнай мэты. || прыметнік: кааліцыйны. К. ўрад.
Каапераваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Аб'яднаць (аб'ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі. К. сельскую гаспадарку. К працу.

2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.). К. насельніцтва. || закончанае трыванне: таксама. || зваротны стан: кааперавацца. || закончанае трыванне: скааперавацца. || назоўнік: каапераванне і кааперацыя.
Кааператар
назоўнік | мужчынскі род
Работнік кааперацыі (у 3 знач.). || прыметнік: кааператарскі.
Кааператыў
назоўнік | мужчынскі род
1. Арганізацыя, створаная скаапераванымі пайшчыкамі. Сельскагаспадарчы к.

2. Такая жыллёвая арганізацыя, а таксама кватэра, набытая ў ёй пайшчыкам. Уступіць у к.

3. Магазін спажывецкай кааперацыі. Купіць у кааператыве. || прыметнік: кааператыўны.
Кааперацыя
назоўнік | жаночы род
1. гл. каапераваць.

2. Форма арганізацыі працы, пры якой мноства людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

3. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб'яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Жыллёвая к. Спажывецкая к. || прыметнік: кааператыўны.
Кааптаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Увесці (уводзіць) куды-н. шляхам кааптацыі. К. дадаткова члена савета.
Кааптацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.
2009–2017. Беларусь, Менск.