УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
ТА
ТВ
ТК
ТЛ
ТО
ТП
ТР
ТУ
ТХ
ТЫ
ТЭ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
126
|
Табака
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Расцёртыя лісты тытуню для нюхання.
2. Тое, што і тытунь (размоўнае). Курыць табаку. Пасынкаваць табаку.
3. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства паслёнавых з пахучымі кветкамі. || прыметнік: табачны. Т. ліст.
|
Табакерка
|
назоўнік | жаночы род
|
Скрыначка для табакі (у 1 знач.). || прыметнік: табакерачны.
|
Табакур
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Той, хто курыць табаку (у 2 знач.).
|
Табаніць
|
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
|
Веславаць назад для руху кармой наперад, для тармажэння або павароту лодкі.
|
Табар
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Група цыганскіх сем'яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз.
2. Абоз перасяленцаў, а ў мінулым таксама ўмацаваны лагер казакоў. || прыметнік: табарны.
|
Табель
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.
2. Ведамасць паспяховасці вучняў.
3. Спецыяльная дошка (або кніга) для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы рабочых і служачых.Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па старшынству (рангах, класах), уведзеныя Пятром 1. || прыметнік: табельны.
|
Табельшчык
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік па табелю (у 3 знач.). || жаночы род: табельшчыца.
|
Таблетка
|
назоўнік | жаночы род
|
Маленькі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку. || прыметнік: таблетачны.
|
Табліца
|
назоўнік | жаночы род
|
Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку. Т. множання. || памяншальная форма: таблічка. || прыметнік: таблічны.
|
Таблічка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. табліца.
2. Пласцінка, дошчачка, з надпісам, які указвае, абазначае што-н.
|
|
|
|