УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
...
3728
|
Абатыса
|
назоўнік | жаночы род
|
Настаяцельніца жаночага каталіцкага манастыра.
|
Абацтва
|
назоўнік | ніякі род
|
Каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі.
|
Абачлівы
|
прыметнік
|
Асцярожны ў сваіх учынках, разважлівы. А. чалавек. || назоўнік: абачлівасць.
|
Абаяльны
|
прыметнік
|
Прывабны, чароўны, поўны абаяння. А. чалавек. А. вобраз. || назоўнік: абаяльнасць.
|
Абаянне
|
назоўнік | ніякі род
|
Прыцягальная сіла каго-, чаго-н., прывабнасць, чароўнасць. А. чалавека. А. маладосці.
|
Аббегаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абабегчы (у 3 знач.). А. знаёмых. || незакончанае трыванне: аббягаць.
|
Аббегчы
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абабегчы. || незакончанае трыванне: аббягаць.
|
Аббудавацца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі;забудавацца. Перасяленцы ўжо аббудаваліся. || незакончанае трыванне: аббудоўвацца.
|
Аббудаваць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Пабудаваць будынкі вакол чаго-н. А. плошчу новымі дамамі. || незакончанае трыванне: аббудоўваць. || назоўнік: аббудоўванне.
|
Абвадніць
|
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
|
Забяспечыць вадой шляхам збудавання сістэмы каналаў, сажалак і пад. А. засушлівыя землі. || незакончанае трыванне: абвадняць. || назоўнік: абвадненне. Штучнае а.
|
|
|
|