РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЕВ ЕГ ЕД ЕЖ ЕЗ ЕК ЕЛ ЕН ЕП ЕР ЕС ЕЎ ЕХ
1 2 3 4
Евангеліст
назоўнік | жаночы род
1. Укладальнік евангелля.

2. Член секты евангельскіх хрысціян. || жаночы род: евангелістка. || прыметнік: евангелісцкі.
Евангелічны
прыметнік
Які адносіцца да рэлігійных пратэстанцкіх сектаў, што ў сваім веравучэнні кіруецца толькі тэкстамі евангелля. Евангелічная царква.
Евангелле
назоўнік | ніякі род
Раннехрысціянскі твор, які расказвае пра жыццё Ісуса Хрыста. Кананічнае е. (уваходзіць у састаў Бібліі). Апакрыфічнае е. || прыметнік: евангельскі.
Егер
назоўнік | мужчынскі род
1. Паляўнічы-прафесіянал (устарэлае).

2. Салдат з асобых стралковых (егерскіх) палкоў у некаторых еўрапейскіх арміях. || прыметнік: егерскі.
Егіпцяне
назоўнік | мужчынскі род
Асноўнае насельніцтва Егіпта. || жаночы род: егіпцянка. || прыметнік: егіпецкі. Егіпецкая кара.
Едкі
прыметнік
1. Які раз'ядае што-н. хімічна. Едкая фарба.

2. Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. Е. дым.

3. пераноснае значэнне: З'едлівы, колы. Едкая заўвага. || назоўнік: едкасць.
Еднасць
назоўнік | жаночы род
1. Адзінства, згуртаванасць. Непарушная е.

2. Агульнасць, супольнасць. Е. паходжання.
Ежа
назоўнік | жаночы род
Усё тое, што ядуць; прадукты харчавання. Здаровая е. Мясная е.
Ездавы
прыметнік
1. Які прызначаны для язды. Ездавыя сабакі.

2. ездавы: Салдат, які кіруе коннай запрэжкай.
Ездзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рухацца ў розных кірунках на якім-н. транспарце. Е. на трамваі. Е. на веласіпедзе.

2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы. Е. у госці.

3. Умець упраўляць якімі-н. сродкамі перамяшчэння. Е. на матацыкле.

4. Не мець устойлівасці, соўгацца па чым-н., перамяшчаючыся (размоўнае). Шкло ездзіць у аправе. Ездзіць з рогату (размоўнае) — вельмі смяяцца з чаго-н. || назоўнік: язда.
2009–2017. Беларусь, Менск.